кава́дла, ‑а, н.

Жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу. Каля горна кавадла. На зямлі ля кавадла невялічкія кавалкі іржавага жалеза. Зверху на кавадле іржавыя жоўтыя плямкі. Галавач. Старшыня ўзяў з рук каваля клешчы, выхапіў распаленае жалеза з горна, паклаў на кавадла. Курто.

•••

Паміж молатам і кавадлам гл. молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддо́н, ‑а, м.

1. Падстаўка пад дно.

2. Спец. Скрыня, клетка без века, накрыўкі для перавозкі, пад’ёму якіх‑н. матэрыялаў. Паддон з цэглай. □ [Іван] ездзіў па рэйках на сваім кране ўзад і ўперад, падымаў паддоны з растворам. Грахоўскі.

3. Днішча якой‑н. прылады, машыны, у якім змяшчаецца або адкуль сцякае вада, масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матала́шкападстаўка для матавіла’ (слонім., Сцяшк. Сл.), (перан.) ’жанчына, якая шмат гаворыць без сэнсу’ (КЭС, лаг.). Ад ⁺матала́ха, якое да ⁺матала́ць < мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑л‑ перадае рэгулярнае, шматразовае дзеянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́шкападстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘плужок’ (Нас.), ’акучнік’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’баразна’ (Сл. ПЗБ). Памянш. да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падру́чнік 1, ‑а, м.

Кніга, па якой вывучаюць які‑н. прадмет. [Ігнат] прыходзіў зрэдку да .. [знаёмых] у хату папрасіць якога-небудзь падручніка. Пасля работы ён наведваў вячэрнюю сярэднюю школу. Лынькоў. Знайшоўшы ў сына гаспадыні падручнік па геаграфіі,.. [Саша] раскрыла карту, паглядзела на Кольскі паўвостраў і жахнулася яшчэ больш. Шамякін.

падру́чнік 2, ‑а, м.

Спец. Падстаўка, апора для інструмента на такарным станку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўкападстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гіпадстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пульт, ‑а, М ‑льце, м.

1. Падстаўка для пот. Дырыжорскі пульт.

2. Устаноўка з сістэмы прыбораў, якая дае магчымасць кіраваць на адлегласці работай чаго‑н. Пульт кіравання касмічным караблём. Дыспетчарскі пульт. □ Усімі самымі цяжкімі і адказнымі працэсамі ішло кіраванне з пультаў, тэхніка тут нагадвала проста чарадзейства. Скрыган. Утульна і хітравата падміргвалі кантрольныя лямпачкі на пультах, мякка гулі рэле аўтаматычных лабараторый. Шыцік.

[Ням. Pult.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штаты́ў, ‑тыва, м.

1. Падстаўка або падпорка для замацавання розных прыбораў, хімічнага посуду і пад. Штатыў мікраскопа. □ За шклом шафы, замацаваныя на штатывах, паблісквалі пузатымі бакамі тры колбы. Шыловіч.

2. Складны трыножак, на якім устанаўліваецца і замацоўваецца кінакамера, фотаапарат, тэадаліт і пад. Раптам бачу: стаіць ля тралейбуснага прыпынку знаёмая мне светла-карычневая скураная куртка. І раменьчык ад фотаапарата праз плячо, і штатыў пад пахай. Аношкін.

[Ням. Stativ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Натага́ніць ’наліць, накласці з верхам’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. натаганити ’многа накласці, многа наварыць’, рус. натаганить ’наварыць (у вялікай колькасці)’. Відаць, да тагинпадстаўка пад кацёл для прыгатавання ежы ў полі’, першапачаткова наварыць на тагане, г. зн. ’многа’. Няясна, ці звязана са смал. натагин (тянуть) ’у розныя бакі (цягнуць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)