падло́г, ‑у, м.

Падробка з мэтай ашукаць каго‑н.; падман, ашуканства. [Вера:] Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва. [Левановіч:] Што? Пісьмо фальшывае? Крапіва. Ад смерці бог фашыстаў не ўбярог, Хоць позна, разгадаў усё ж падлог — Убачыў іклы пад авечай маскай. Жычка. Усё як ёсць табе відаць адразу — І кроў, і здрада, і падлог, і гнеў. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туфта́ ‘хлусня’ (ТС), тухта́падман’ (Краязн. газета, 2013, 12, 6). Пранікненне з турэмна-лагернага жаргону, параўн. укр. аргат. туфта́ ‘падробка, фальшыўка’ (Горбач, Арго школярів), рус. туфта́, тухта́ ‘хлусня, падман, ашуканства’, ‘фальсіфікат, падробка’, туфте́ть ‘ілгаць, падманваць’ (Шчарбакова-Бруева, Соц.-корп. лексика), польск. tufta ‘кабета’, ‘прастытутка’, ‘падман’ (з рус., Каня, Słownik). Без пэўнай этымалогіі. Выводзяць з фін. tohko ‘гнілое дрэва’, фін. дыял. tohta ‘розныя рэчы, транты, смецце’, што з улікам асноўнага значэння жаргоннага слова ‘махлярства, калі замест дабраякаснай рэчы прадаюць падробку’ тлумачыць семантыку слова (Вострыкаў, Этим. иссл., 3, 37–38; Гарачава, Этимология–1982, 168; Арол, 4, 122; Анікін, РЭС, 2, 284). Горбач (Арго школярів, 27) параўноўвае з цюрк. takta ‘дошка’ як фігуральнае абазначэнне пачкі паперы, што выдаецца махлярамі замест упакаваных у банку асігнацый; на мажлівую цюркскую крыніцу арыентуе і балг. аргат. ту́фтя, туфти́свам ‘хлусіць’, ту́фа ‘крадзеж’, та́фя, та́фим ‘красці, хлусіць’, таф ‘хлусня, абман’ < тур. tav у розных значэннях, у тым ліку і ‘падман’, параўн. Стойкаў, Соф. ученич. говор, 24, 51. Былыя вязні сталінскіх лагераў бачаць у слове абрэвіятуру ТФТ (рус. «тяжёлый физический труд»), якая ў 1930‑я гады пранікла з лагернай зоны на волю (Шыдлоўскі, Рысы майго пакалення, Мінск, 2001, 126). Урэшце, з улікам сфер ужывання, варта звярнуць увагу на фармальнае падабенства з ід. tuft(e), toft(e), duft(e) ‘выдатны, цудоўны, першакласны’, адносна якога гл. Штэрн, Wörterbuch, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махля́рства, ‑а, н.

Разм. Падман, ашуканства з мэтай набыць грошы, маёмасць. [Акцызнік:] — Думаеш, я махлярствам грошы набываю? Не такі. Грошы, нажытыя махлярствам, — на трыццаць год, а мазалём — на тысячу. Пташнікаў. Не было завозу свайго, са сваёй вёскі, дык везлі чужыя. Яны не ведалі таго махлярства, што рабілася ў млыне, і ім было ўсё роўна, хто ім будзе малоць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свядо́мы

1. в разн. знач. созна́тельный;

с. чалаве́к — созна́тельный челове́к;

~мыя адно́сіны да пра́цы — созна́тельное отноше́ние к труду́;

2. (преднамеренный) созна́тельный, умы́шленный;

с. падма́н — созна́тельный (умы́шленный) обма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху’; ’крывіць (душою)’; ’зварочваць убок’ (Нас.), вілі́ць, падві́льваць ’падкідаць мяч у гульні «салавей»’ (Янк. III), віліць ’падманваць, крывіць’ (Кар.). Карскі (Труды, 394) лічыць гэту лексему запазычанай з літ. і лат. моў; параўн. літ. vylióti ’падманваць, заманваць, спакушаць’, vỹliusпадман, хлусня’, што аспрэчвае Лаўчутэ (351). Гл. яшчэ віля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабала́ ’пэўная залежнасць ад каго-н., паднявольнае становішча; прыгнёт’ (БРС, ТСБМ, Мат. Маг., Яруш.), ’турбота, клопат, падман, дробязь, глупства’ (Нас.). Значэнні слова паказваюць на магчымыя змяшэнні двух запазычаных слоў. Адно з іх можа адносіцца да польск. kabala, якое ўзыходзіць да ст.-яўр. kabbālāh ’патаемная навука’ (гл. Слаўскі 2, 8). Адсюль значэнні ’падман, глупства’ і да т. п. Другое (значэнні ’турбота, клопат’) — да рус., укр. кабала ’завінавачанасць, няволя’, запазычаных з усходніх моў, гл. Фасмер, 2, 148.

Каба́ла ’гадальныя карты’ (Федар., 2), кабалы ’тс’ (Шат.). Параўн. у Федароўскага, 2, 113: «закінь ты мне кабалу…». Бел. кабала ў гэтым значэнні паходзіць з кабала ’варажба на картах’, крыніцай якога з’яўляецца польск. kabała ’варажба на картах; варажба ўвогуле’. Карскі (1904, 172) у якасці крыніцы для бел. каба́лы ’пасьянс’ называе ст.-яўр. kabbālāh.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чмут, ‑а, М чмуце, м.

Разм.

1. Хітры, спрытны ашуканец, несумленны ў адносінах з людзьмі чалавек. [Саўку] падабалася рэпутацыя чмута і манюкі, чалавека з абмежаванымі інтарэсамі. «Полымя». Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут. Якімовіч.

2. Тое, што ачмурае; дурман; падман. Паводкай веснавою, Паходкай маладою Імклівіць вольны люд, Змятаючы з дарогі Вякоў старых парогі, Старых законаў чмут. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутафо́рыя, ‑і, ж.

1. Прадметы абстаноўкі ў спектаклі (мэбля, зброя, пасуда і інш.), а таксама штучныя прадметы, выстаўленыя на вітрынах магазінаў замест сапраўдных. [Артысты] самі майстравалі ўсю бутафорыю, дапамагалі шыць адзенне, развучвалі песні і танцы. Сяргейчык.

2. перан. Падман, бачнасць, фальш, разлічаныя на знешні эфект. Смешна цяпер Змітраку, што ён тры гады жыў марамі аб ёй, вучыўся лепш за ўсіх толькі дзеля яе, а яна [Іна] аказалася для яго бутафорыяй. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілжы́вы і лжы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да хлусні, падману; непраўдзівы, хлуслівы. Ілжывы чалавек. □ Але што .. [ксяндза і яго сястру] прымушае быць такімі лжывымі, ліслівымі, так прыкідвацца! Чарнышэвіч.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, няпраўду; наўмысна скажоны. Ілжывыя словы. Ілжывыя звесткі. Ілжывыя паказанні. // Прытворны, фальшывы. Ілжывы пафас. Ілжывая сціпласць. □ Творы пісьменніка палемічна завостраны супраць ілжывай «экзотыкі» буржуазна-прыгодніцкіх раманаў. Гіст. бел. сав. літ.

3. Які не адпавядае сапраўднасці, рэчаіснасць памылковы. Ілжывыя вывады. Ілжывае вучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подво́х м., разг. падво́х, -ху м.; (обман) падма́н, -ну м.; (надувательство) ашука́нства, -ва ср.; (каверза) ка́верза, -зы ж.;

от него́ то́лько и жди подво́ха ад яго́ то́лькі і чака́й падво́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)