Кнот ’спецыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Нік., Няч., Бяльк., Нік. Очерки, Гарэц., Грыг., Мат. АС). Укр. гніт, рус. кнот праз польск. knot запазычанне з с.-в.-ням. knote ’вузел’ (Слаўскі, 2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́тка ’кошка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, КЭС, лаг., Нік. Очерки, Сцяшк.). Гл. кот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́слы ’страва з семені канопляў, стоўчанага з цыбуляй і соллю’ (Нік., Оч.). Да сусла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярша́льнік ’верхаўё лесу’ (парыц., Некр.). Вузкі рэгіяналізм, утвораны ад *вьршаль (гл. вершалина) і зборнага суф. нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінагоннік ’вінны завод’ (КТС, К. Чорны). Утворана ад прыметніка вінагонны < рус. виногонный (завод) і суф. нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квасі́ны ’асадкі ад кваса’ (Нас., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’печыва з вотруб’я’ (Нік. Очерки). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхома ’бяда, цяжкае становішча’ (Нік.). Да ліха (гл.). Аб суфіксе ‑ма гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карту́зная таба́ка. Назва курыльнай табакі вышэйшага сорту. Яе прадавалі ў папяровых мяшочках (Нік. Очерки). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клуні́цца ’задыхацца’ (Нік.). Няясна. Параўн., аднак, клунак у значэнні ’вязка, звязка’, тады *клуніць ’звязваць’ > Жлуніцца ’звязваццаʼжлуніцца ’задыхацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́біна ’прывязь са скручаных дубцоў для звязвання бярвенняў у плыты’ (Касп., Нар. сл., Нік. Очерки). Гл. кліба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)