Кнот ’спецыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Нік., Няч., Бяльк., Нік. Очерки, Гарэц., Грыг., Мат. АС). Укр. гніт, рус. кнот праз польск. knot запазычанне з с.-в.-ням. knote ’вузел’ (Слаўскі, 2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)