Марочна, марочне, марочня, моро́чня, моро́шня, марочынанізкае, гразкае балота’, ’гразкая паляна сярод лесу, багністая мясцовасць, балота, дзе растуць журавіны’ (усх.-палес., Талстой; стол., ДАБМ, Нар. лекс.; ТС; стол., лунін., ЛАПП). Беларускае. Укр. зах. мороква ’багна’, жытом., кіеў. хмере́ча ’гушчар, нетры лесу’, ’малады лес на месцы старога’. Іншая ступень чаргавання ‑or‑/‑er (на ўсх.-слав. тэрыторыі ‑оро‑/‑epe‑). Параўн. таксама мярэча. Да морак (Талстой, Геогр., 188) < прасл. morkъ < mьrknǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́гна, ‑ы, ж.

1. Нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва. А ельнік, густы і цёмны, выцягваў свае лапы, нібы пераймаў чалавека, разрываўся пад нагамі мох, і гнеўна хлюпала чорная багна. Чарнышэвіч. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі. // Пра што‑н. бяздоннае, бясконцае. І толькі ў небе ў сіняй багне Я бачу дзіўны ланцужок. Колас.

2. перан. Усё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці. Багна мяшчанства. □ Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны... Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́та, ‑а, М ‑лоце, н.

1. Нізкае багністае месца, звычайна з стаячай вадой і вільгацелюбнай расліннасцю. Тарфяное балота. Багністае балота. Асушэнне балот. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота. Лынькоў. Прастор, зарослы асакой, пераходзіць у куп’істае балота. Чорны.

2. толькі адз. Разм. Вялікая гразь на вуліцы, у двары. Балота скрозь на ўсім двары, Куды ні кінеш вокам — смецця горы. Корбан.

3. толькі адз.; перан. Усё, што характарызуецца застоем, адсутнасцю жывой дзейнасці, маральным падзеннем. Мяшчанскае балота. □ — Я да цябе параіцца прыйшоў, Андрэй, — сказаў Сымон. — Папаўся я ў такое балота, што не ведаю, як вылезці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пані́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш нізкім, меншым па вышыні. Панізіць ўзровень вады.

2. Паменшыць ступень, узровень, інтэнсіўнасць і пад. чаго‑н. Панізіць ціск. Панізіць цэны. // Пагоршыць, аслабіць. Панізіць якасць прадукцыі.

3. Зрабіць больш ціхім (голас, гук і пад.). Лясніцкі памаўчаў, аглянуўся навокал і панізіў голас. Шамякін. // Набыць больш нізкае гучанне. Вось гармонік панізіў тон, і ў марозную цішыню ўрэзаўся тонкі дзявочы голас. Шашкоў.

4. Перавесці на больш нізкую пасаду. Аднаго і другога [афіцэраў] панізілі на рабоце. М. Ткачоў. — На той час мяне, праўда, трошкі панізілі. На райпрамкамбінат кінулі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сап1 ’заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.

Сап2 ’багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зду́ха ’дрыгва’ (Сл. паўн.-зах.; пруж., ДАБМ, 685), здухавіна2нізкае вільготнае месца’ (Нас.), ’падзолістая глеба’ (Сл. паўн.-зах.), зды́ховина ’дрыгва’ (ганц., ДАБМ, 754). Укр. дыял. зду́ховина ’багна’, серб.-харв. ѝздуха ’непрыкметная трэшчына ў русле, што ўцягвае рачную ваду’. Насуперак Юркоўскаму (Ukr. hydrogr., 164) прэфікс хутчэй не sъ‑, а jьz‑ (параўн. серб.-харв.) ці vъz‑ (параўн. здух). Трэба пагадзіцца з Талстым (СГТ, 185), што тэрмін непасрэдна звязаны з анатамічным тэрмінам (гл. здух) паводле падобнасці знешняга дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́марач1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валень ’цяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.

Не́марач2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочненізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. у што, чым. Забруджваць, вымазваць. Калі скажа [маці] Юльцы не пэцкаць спаднічкі, дык якраз прыйдзе запэцканая ў гразь з ног да галавы. Бядуля. [Агата] выцірала кулакамі вочы і пэцкала зямлёю твар. Чорны.

2. і без дап. Разм. Рабіць што‑н. няўмела, неахайна, брудна (пераважна маляваць, пісаць). — Але ж Платон і фарбы набыў не для забавы. Хіба прыемна, калі імі не малююць, а пэцкаюць, — з рэзкасцю адбіў напад Сандро. М. Ткачоў.

•••

Пэцкаць рукі аб каго, аб што — быць замешаным у што‑н. непрыстойнае, нізкае, звязвацца з кім‑н. [Васька:] — Мы заб’ём.. [інжынера]. Вы, старыя, не хочаце пэцкаць аб яго свае рукі, дык мы прыбяром яго. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ніз ’ніз, ніжняя частка’ (Яруш.), ’ніз; падлога’ (Касп.), ’ніз; даліна’ (ТС), ’нізіна; падол’ (Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка; падол’ (Мат. Гом.), укр. низ ’ніз, нізкае месца’, рус. низ ’нізіна’, польск. дыял. niz ’нізіна’, чэш., славац. niz ’ніз, уніз’, славен. niz ’уніз’, серб.-харв. ни̑з, низ ’нізіна; уніз’, макед. низ ’уніз; па; праз’, балг. низ. Прасл. *nizъ ’уніз’ з і.-е. *ni‑, *nei‑ ’ніз’, параўн. ст.-інд. ni‑ ’уніз’, ст.-перс. niy ’тс’, ст.-в.-ням. nidar ’тс’ і пад.; канцавое ‑z‑ можа быць аналагічным адпаведнаму элементу ў *vъz‑ ’уз-’, prězъ ’праз’ і інш. (Фасмер, 3, 73; Махэк₂, 400; Бязлай, 2, 224; ESSJ SG, 1, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)