нача́льнічак, ‑чка, м.

Разм. Памянш.-зніж. да начальнік. [Кныш] зашпіліў паліто, ляпнуў Федзю па плячы. — Вядзі, начальнічак. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каменда́нтначальнік войск крэпасці’, ’начальнік, які наглядае за парадкам перамяшчэння войск’, ’адказны за ахову і гаспадарку грамадскага будынка’ (ТСБМ), ’чалавек, які любіць камандаваць’ (міёр., З нар. сл.). Яшчэ ст.-бел. комендантъ ’судовы выканаўца’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. komendant, якое са ст.-в.-ням. Kommendant ’камандуючы’ < франц. commandant < лац. commendāns, ‑dantis ’той, хто дае ўказание, распараджэнне’ (Булыка, Запаз. 163; Слаўскі, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыга ’князь, ’начальнік’, ’ваявода’ (Гарб.), ст.-руск. рига ’кароль’. З грэч. ῥήγας ’кароль’ ад лац. rex, regis ’тс’ (Фасмер, 3, 481).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́стаў, ‑става, м.

1. Начальнік мясцовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. У Маскоўскай Русі — службовая асоба, якая была прыстаўлена да каго‑, чаго‑н. для нагляду.

•••

Станавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці.

Судовы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі — чыноўнік судовага ведамства, які прыводзіў у выкананне рашэнне суда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спра́ўнік, ‑а, м.

Начальнік павятовай паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі. Выконваць.. загад губернатара прыехаў павятовы спраўнік з прыставам і стражнікам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жны, -ая, -ае.

1. Які мае вялікае значэнне, значны.

Важная справа.

Важная галіна народной гаспадаркі.

2. Высокі па пасадзе, становішчы (разм.).

В. начальнік.

Важная персона.

3. Велічны, паважны, фанабэрысты.

В. выгляд.

Важна (прысл.) трымаць сябе.

|| наз. ва́жнасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэфе́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў м.

1. У Старажытным Рыме: адміністрацыйная, судовая або ваенная пасада, а таксама асоба, якая яе займае.

2. У шэрагу дзяржаў: службовая асоба — кіраўнік цэнтральнага (Румынія) або рэгіянальнага (Расія) урада на месцах.

3. У некаторых краінах: начальнік гарадской паліцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прынцыпа́лначальнік, гаспадар у адносінах да падначаленых’ (ТСБМ), прынцыпа́лка ’завадатарка’ (Нас.), прынцыпа́луха ’ахайны чалавек’ (Сіг.). Адзначаецца ўжо ў ст.-бел. з цікавым значэннем — принципалъ ’завадатар якой-небудзь крымінальнай справы’. Запазычана са ст.-польск., сучаснае польск. pryncypał ’шэф, кіраўнік’, адтуль жа і ўкр. принципа́л ’гаспадар, начальнік; пра кіраўніка якой-небудзь установы, прадпрыемства’, што, у сваю чаргу, з лац. principālis ’першы, галоўны, найважнейшы’ (ЕСУМ, 4, 575; Банькоўскі, 2, 806).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зе́мскі ист. зе́мский;

~кае апалчэ́нне — зе́мское ополче́ние;

~кая шко́ла — зе́мская шко́ла;

з. ўрач — зе́мский врач;

з. нача́льнік — зе́мский нача́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

губерна́тар, ‑а, м.

1. Начальнік губерні у дарэвалюцыйнай Расіі.

2. Вышэйшая службовая асоба тэрытарыяльнай адзінкі (штата, дэпартамента і інш.) у сучасных буржуазных дзяржавах.

[Лац. gubernator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)