Каменда́нт ’начальнік войск крэпасці’, ’начальнік, які наглядае за парадкам перамяшчэння войск’, ’адказны за ахову і гаспадарку грамадскага будынка’ (ТСБМ), ’чалавек, які любіць камандаваць’ (міёр., З нар. сл.). Яшчэ ст.-бел. комендантъ ’судовы выканаўца’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. komendant, якое са ст.-в.-ням. Kommendant ’камандуючы’ < франц. commandant < лац. commendāns, ‑dantis ’той, хто дае ўказание, распараджэнне’ (Булыка, Запаз. 163; Слаўскі, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)