по́ўна нареч.

1. по́лно;

п. налі́ць шкля́нку — по́лно нали́ть стака́н;

2. в знач. сказ., разг. полно́;

у ле́се п. грыбо́ў — в лесу́ полно́ грибо́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад наліць.

2. у знач. прым. Спелы; наліўны (у 5 знач.). Пах жытняй саломы і налітых каласоў размарыў нас. Пальчэўскі. Гэты водар настолькі моцны і жаданы, што, здаецца, прыносіць з сабою шолахі асенняга лісця ў яблыневым садзе, пад якія ў бульбоўнік падаюць важкія, налітыя антонаўкі. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набамбе́рыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніцьналіць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, bam̃binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбе́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полно́ нареч., в знач. сказ., разг. по́ўна;

полно́ нали́ть стака́н по́ўна налі́ць шкля́нку;

сли́шком полно́ на́дта по́ўна;

там бы́ло полно́ наро́да там было́ по́ўна наро́ду (людзе́й).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улі́ць, увалью́, увалье́ш, увалье́; увальём, увальяце́, увалью́ць і улію́, уліе́ш, уліе́; уліём, уліяце́, улію́ць; улі́ў, уліла́, -ло́; улі́; улі́ты; зак.

1. што і чаго ў каго-што. Наліць унутр.

У. ваду ў бочку.

У. новую энергію ў каго-н. (перан.).

2. перан., каго-што ў што. Дабавіць, уключыць дадаткова.

У. атрад у партызанскае злучэнне.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж; разм.).

Увечары ўліў такі дождж.

|| незак. уліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз. уліва́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

У. глюкозы (упырскванне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachtryć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набахтэ́рыцьналіць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъ́хтвамбіць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑; адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ліло́; залі́; -літы; зак., што.

1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.

Рака заліла паплавы.

Сонечнае святло заліло пакоі (перан.: вельмі асвяціла). Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).

2. Абліць, запэцкаць вадкім.

З. сшытак чарнілам.

3. Затушыць вадой.

З. агонь.

4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.

З. вуліцу асфальтам.

З. каток.

5. Наліць, напоўніць чым-н.

З. гаручае ў бак.

|| незак. заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 і 5 знач.) і заліва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. пераліў, ‑ліла, ‑ліло; зак., што.

1. Выліць якую‑н. вадкасць з чаго‑н. у што‑н. Пераліць малако з гладыша ў шклянкі. Пераліць кроў параненаму.

2. Наліць больш, чым трэба. Пераліць цераз край.

3. Перарабіць пры дапамозе ліцця ў што‑н. іншае. На плугі гарматы перальём. Зарыцкі. // перан. Ператварыць у што‑н. іншае, адлюстраваць, падаць у другой форме. Я гарачыя словы у песенны сплаў пералью. Звонак.

4. Адліць нанава. Пераліць статую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́дзіна, ‑ы, ж.

1. Асобны прадмет посуду, у які можна наліць, насыпаць ці пакласці што‑н. І раптам цешча перамянілася. Міску з крупнікам не сунула на стол, як заўсёды, а наадварот — паставіла яе беражліва, бы надзвычай крохкую дарагую пасудзіну. Б. Стральцоў. // Шкляны выраб, ёмістасць для хімічных рэчываў, лякарства і пад.

2. Разм. Судна, лодка, карабель. Лодка зрабіла імклівы наўкруг, вынеслася на сярэдзіну ракі. Я любаваўся, як увішна ўпраўляўся з пасудзінай рыбак. Чыгрынаў. Сілівону з цямна да цямна даводзілася вадзіць цераз раку старую сваю пасудзіну, збітую з дошак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)