Натрубі́цца ’наесціся да адвалу, да болі ў жываце’ (полац., Нар. сл.), экспр. ’напіцца’ (ТС). Да трубі́ць — іранічна ’есці, піць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Навурзня́ ’непаваротлівы пузаты чалавек’ (полац., Нар. лекс.). Відаць, ад наву́рзацца ’наесціся многа, насёрбацца’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. мазгаўня і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напита́ться
1. (наесться) разг. нае́сціся, мног. панаяда́цца;
2. (пропитаться) намо́кнуць, намачы́цца; набра́цца (чаго), нацягну́ць (чаго); см. напи́тываться 1.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жале́зны, -ая, -ае.
1. гл. жалеза.
2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза.
Жалезная руда.
3. перан. Дужы, моцны.
Жалезныя мышцы.
Жалезнае здароўе.
4. перан. Цвёрды, неадступны, стойкі.
Жалезная воля.
Жалезная дысцыпліна.
○
Жалезны век — эпоха ў развіцці чалавецтва, калі чалавек пачаў выкарыстоўваць жалеза ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу прылад працы.
◊
Наесціся жалезнага бобу (разм.) — набрацца цярпення, праявіць упартасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адва́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у, гл. адваліць (да 1 знач.).
2. -а. Прыстасаванне ў плузе для адразання і пераварочвання пласта зямлі.
3. -а. Перавернуты пласт зямлі.
4. -а. Насып з пустых парод, шлаку і пад. на горных распрацоўках (спец.).
|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
◊
Да адвалу (разм.) — наесціся да сыці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. напёрся, ‑перлася; заг. напрыся; зак.
Разм.
1. Стоўпіцца ў адным месцы ў вялікай колькасці. У клуб наперлася народу.
2. Ідучы, едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наперціся на пень.
3. Груб. Наесціся многа, уволю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Набудава́ць ’набраць, накласці поўную пасудзіну’ (ушацк., Нар. лекс.), набудава́цца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё ад бутава́ць ’напіхваць’ з ад’ідэацыяй да будава́ць ці ў выніку азванчэння т у інтэрвакальным становішчы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго‑н.; набіцца. Цяпер я разумею: людзей, што напхаліся ў будыніну, мучыла ў тую мінуту гаркота і злосць на пакутлівую неўладкаванасць ночы. Мехаў.
2. Груб. Наесціся. Напхацца кашы. Напхацца бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыць, ‑і, ж.
Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць... Гарэцкі. [Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?.. Галавач.
•••
Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Наборсавацца, наборе уватысь ’наесціся, нахлябацца’ (кам., Сл. ПЗБ). Відаць, да борсаць, барсаць ’блытаць’ або барсиць ’працягваць аборы ў лапці; кідаць’ (гл.) з характэрным для экспрэсіўных утварэнняў пераходам ад канкрэтнай семантыкі да ’есці’, параўн. нарэзацца, налупіцца, набрицца і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)