наводя́щий

1. прич. які́ (што) наво́дзіць, які́ (што) наганя́е; см. наводи́ть;

2. прил. навадны́;

наводя́щий вопро́с навадно́е пыта́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паны́ла,

1. Прысл. да панылы.

2. безас. у знач. вык. Пра панылы настрой, які адчувае хто‑н. Сумна, паныла ўсе гэтыя дні на душы ў Міці. Навуменка. // Пра акружэнне, якое наводзіць панылы настрой. У хаце было паныла, быццам недзе за сцяной ляжаў нябожчык. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.

1. Наводзіць крытыку (у 1 знач.). Крытыкаваць недахопы. □ Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.

2. Займацца крытыкай (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сады́зм, ‑у, м.

1. Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё.

2. перан. Заўзятая цяга да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут. Ён, вядома, бязлітасны, гэты мужык [Клопікаў]. Ён наводзіць жах на турэмных насельнікаў сваім садызмам. Лынькоў.

[Ад імя французскага пісьменніка 18 ст. маркіза дэ Сад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэмінісцэ́нцыя, ‑і, ж.

1. Няясныя ўспаміны; з’ява, якая наводзіць на ўспаміны, на супастаўленне з чым‑н.

2. Адбітак уплыву чыёй‑н. творчасці ў літаратурным, музычным і пад. творы. Ніхто з даследчыкаў спецыяльна пакуль што не вылучаў у самой тканіне паэзіі Багдановіча вобразаў, матываў, нават рэмінісцэнцый з паасобных фетаўскіх вершаў. Лойка.

[Ад лац. reminiscentia — успаміны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́лнік (ра́лнык) ’расліна капытнік’, ’бабоўнік’ (пін., ЛА, 1; Лексика Пол.), ’чыстацел’ (ТС). Назва капытнік наводзіць на параўнанне з рала3 (гл.) ’прамежнасць паміж капытоў парнакапытных’ або на магчымасць шматлікіх разгалінаванняў, параўн. ралаваты (гл.). Іншая назва на Тураўшчыне — раннік ’чыстацел’ (гл.) дапускае магчымасць распадабнення нн > лн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел. бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́дзіць ’прымушаць’ (Гарэц.), ’прымушаць; сумаваць; муціць’ (Нас.), ’цягнуць на ваніты, ныць’ (ТС), ’муціць; ныць, балець’ (Сл. ПЗБ), ’муціць, называць на ванітаванне’ (Бяльк.), ’занядбаць цела; цягнуць на ваніты’ (Нік. Очерки), нудзіць ’цягнуць на ваніты’ (Касп., Шат.), ну́дыты ’цягнуць на ваніты; сумаваць, маркоціць’ (Клім.), ну́дзяць ’сумаваць, маркоціцца’ (Чэрн.), укр. ну́дити ’мучыць, таміць; прымушаць; наводзіць сум; цягнуць на ваніты’, рус. нуди́ть ’прымушаць; турбаваць; мучыць; сумаваць; цягнуць на ваніты’, польск. nudzić ’не весяліць; ныць; марудзіць; маркоціць; муціць’, чэш. nuditiнаводзіць нуду, маркоту’, славац. nudiť ’тс’, славен. nuditi ’прымушаць, прапанаваць, даваць’, серб.-харв. ну̏дити ’прапанаваць; частаваць’, макед. нуди ’тс’, балг. нудя ’прымушаць’. Прасл. *nuditi, паводле Махэка₂ (402), мела першапачатковае значэнне ’рабіць націск, прымушаць, прыгнятаць’; параўн. таксама Фасмер, 3, 88 (*nuditi < *nuda); Бязлай, 2, 229; Слаўскі, SOr, 18, 265; Жураўлёў, Этимология–1967, 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цаляць, нацэльваць, нацэльвацца, прыцэльвацца, меціць, лучыць □ наводзіць на цэль

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

непадо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. на каго-што, да каго-чаго і без дап. Які не мае падабенства з кім‑, чым‑н. Шабуня ляжаў на траве, непадобны на сябе. Мележ. [Салдаты] зусім былі непадобны на тых, якія займалі калісьці .. станцыю. Лынькоў.

2. Абл. Заганны, нядобры. [Аўгіня:] — Цяжка мне стала, Мартын, жыць з чалавекам, які пачаў займацца непадобнымі справамі, тапіць людзей, наводзіць паліцыю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)