Пульга́мяцеліца, завіруха’ (лід., Сцяшк. Сл.; Бяльк.; усх.-маг., ЛА, 2), пу́льга ’пурга, завіруха’ (Юрч.), рус. пульга ’тс’. Няясна, магчыма, самастойнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу пульгаць ’кідаць’ пад уплывам рус. пурга. Гл. пурга і наст. слова. Астроўскі (Studia Etym. Brun. 2, 157) бачыць тут ратацызм (замену плаўных р < л) тыпу паралюш/ паляру́ш, талерка/ тарэлка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіпу́га ‘вецер і снег, мяцеліца’ (Сцяшк., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. раз., тамб. сипу́га ‘буран нізам, пры сухім марозным ветры, калі снег нясецца пылам са свістам па зямлі’. Да сіпець (гл.) з суф. ‑уг(а).

Сіпуга́ ‘зямля, змешаная з глеем’ (Жд. 1, Шчарб.), сіпу́га ‘тс’ (дзярж., Яшк.). Да сіпе́ць (гл.). Адносна семантыкі параўн. свішчуга < свісцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куламе́са, ‑ы, ж.

Разм.

1. Гразь, змешаная са снегам. // Мяцеліца, мокры снег. Мы крочым, не зважаючы на лужыны і снежную куламесу, не адчуваючы, што прамоклі па пояс, што нашы пінжакі і кашулі расхрысталіся. Кухараў.

2. перан. Неразбярыха, беспарадак. [Кунц:] І, ведаеце, калі я і забываюся часам на гэтую крывавую куламесу, якую мы называем вайной, то толькі ў тыя мінуты, калі гляджу на фота сваіх малых. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагрэ́ць, ‑грэю, ‑граеш, ‑грэе; зак., каго-што.

Зрабіць цёплым, гарачым. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар. Багдановіч. // Сагрэць зноў што‑н. астыўшае. Разагрэць суп. // Разм. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе. Пасекла .. [дзяўчыну] мяцеліца, разагрэла варушкая, ахвотная работа, і цяпер, зірнуўшы на дзяўчыну, здавалася — во зараз капне кроў з поўных, здаровых шчок. Калюга. // Нагрэўшы, падрыхтаваць да дзеяння, выкарыстання. Разагрэць матор аўтамабіля. Разагрэць мёд. Разагрэць сталярскі клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі марозы, вылі снежныя завірухі. Шамякін.

2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца. Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. Марціновіч. Звінелі кілішкі. Пры ўсёй гэтай завірусе пан Чарнецкі аднак не выпускаў з віду сваю дачку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завіхрэ́нне 1, ‑я, н.

1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча. Мікуліч.

2. Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.

завіхрэ́нне 2, ‑я, н.

Тое, што і віхор ​2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́мецьмяцеліца’. Рус. арл., кур., цвяр., бранск., тамб., пенз., варонеж. за́меть, укр. заме́та, за́метіль ’тс’, польск. zamieć ’тс’, ’сумёт’, чэш. záměť, славац. zámet ’тс’, н.-луж. zámet ’замяценне снегам, пяском і інш.’, славен. zamèt, zámet, серб.-харв. за́мет ’сумёт’. Ц.-слав. заметъ ’мноства’ (Бярында). Назоўнік ад дзеяслова zametati з абстрактным значэннем на ‑ь. Форма і значэнне супадаюць толькі ў рус. і бел., што можа ўказваць на дыялектны характар прасл. слова ці на позняе замацаванне значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вея1 ’завея, завіруха’ (КТС, БРС, Гарэц., Яруш., Касп., Нас., Бяльк.; докш., Янк. Мат.), укр. ві́я ’шуфель, веялка’, рус. пск., смал. вея ’завея, мяцеліца’, польск. wieja ’завіруха’, wija/wieja ’вецер’, н.-луж., в.-луж. wějawa ’веялка’, чэш. vějavka, мар. věj ’завіруха’, славац. veja ’тс’, vejka ’разная фігурка (найчасцей птушка) у вільчаку франтона’, серб.-харв. ве́ја, вје́ја ’вядзьмарка’, ве̏јавицамяцеліца, завіруха’, макед. виулица, вејавица, балг. виелица, веявица ’тс’. І.‑е. адпаведнікі: літ. vė́jas, лат. vējš, грэч. ἀήτης, ст.-інд. vāyúḥ ’вецер’ < *vē‑ да веяць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ja (ён абазначаў спачатку Nomina actionis, якія пераходзілі звычайна ў Nomina acti). Блезэ (21) сцвярджае, што ве́я паходзіць з літ. vė́jas, лат. vējš. Лаўчутэ (351) гэта аспрэчвае.

Ве́я2 ’вейка’ (Сцяшк. МГ, бяроз., Шатал.), зах.-палес. ві́я, ві́йі (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́я ’вейка’. Бел.- укр. ізалекса; паводле бел. вейка, можна меркаваць, што на іншай, апрача вышэйадзначанай, беларускай моўнай тэрыторыі было таксама вея. Узнікла ад věja ’галіна’ ў выніку пераносу значэння дзеяслова vějati ’хістацца, махаць’ → ’абмахваць’ (параўн. укр. ві́яло ’веер’); ’змахваць’. Да ве́яць (гл.).

Вея3 ’павека’ (КТС) утворана ў выніку пераносу па сумежнасці ад вея2, тое ж і ў балт. мовах: літ. blakstíena ’павека’ — лат. plakstinš ’вейка’.

Вея4 ’невялікі луг’ (Гіст. лекс., 149) запазычана з літ. vejà ’трава, мурог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Убіць, наўбіваць куды‑н. многа чаго‑н. Панабіваць гваздоў у сцяну.

2. каго-што. Набіць, напоўніць усё, многае. Панабіваць матрацы саломай. □ А сёння зноў закруціла мяцеліца, пазасыпала праталіны снегам, панабівала яго ва ўсе шчыліны. Дуброўскі. // Разм. Сабраць куды‑н. у вялікай колькасці. Камеры ў .. [астрозе] вялікія і людзей туды панабівалі, як запалак у пачак. Сабаленка.

3. што. Разм. Натрудзіць, стаміць працай. [Сяргей Аляксандравіч:] — Няхай робяць, няхай! Яны рукі свае панабіваюць. Дубоўка.

4. што. Набіваючы, насадзіць усё, многае. Панабіваць абручы на бочку.

5. каго. Набіць, адлупцаваць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. перамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. перамяці; зак., што.

1. Падмесці нанава, яшчэ раз. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.

2. Падмесці ўсё, многае. Перамесці ўсе пакоі.

3. Падмятаючы, перамясціць куды‑н., цераз што‑н. Перамесці смецце цераз парог.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замесці, засыпаць снегам упоперак (дарогу, шлях і пад.). Мяцеліца перамяла дарогу. / у безас. ужыв. Заняткі скончыліся раней, каб слухачы з іншых вёсак маглі дайсці дадому, покуль не перамяло дарог. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)