Вадаві́к ’вадзяны дух’ (Шпіл. Моз.). Да вада. Параўн. лесавіклясны дух, лясун’; рус. водовик ’усякая жывёліна, што жыве ў вадзе’. Параўн. вадзянік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.

Лясны п.

Не на п. (выраз, які ўжыв. ў знач.: няма куды спяшацца; разм.).

2. перан., чаго. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).

П. вайны.

П. рэвалюцыі.

Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца); спяшацца.

|| прым. пажа́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пажарная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́лькі, злучн.

Ужываецца пры даданых прычынных сказах у значэнні: «так як»; «таму што». Стрэлкі, якая раней вяла на ветку [чыгункі], не было, відаць, яе проста знялі, паколькі ветка не дзейнічала. Лынькоў. — Паколькі мы знайшлі цябе ў лесе, тваё прозвішча будзе — Лясны... Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вальдшнэ́п ’птушка, Scolopax rusticola L.’ (Нік., КТС). Рус. вальдшнеп, укр. вальдшнеп. З ням. Waldschnepfe, Waldscheppeлясны бакас’ (Фасмер, 1, 270; Шанскі, 1, В, 13; Рудніцкі, 1, 304).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малі́ннік, ‑у, м., зб.

Зараснік малін. Ад дарогі і аж да самага .. лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі. Гулі над маліннікам працавітыя пчолы. Шашкоў. // Галінкі малін. [Аннушка:] — Выпі вару з маліннікам. Я табе драбок цукру знайду. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павымыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вымыць усіх, многіх або ўсё, многае; вымыць у многіх месцах. Павымываць дзяцей. Павымываць вокны. Вада павымывала раўчукі. □ На выспе стаіць дуб, вада павымывала яго карэнн[е], і нават дзіўна, як гэты лясны асілак яшчэ не ўпаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падбіраючы, знайсці што‑н. неабходнае, прыдатнае. Падшукаць слова. Падшукаць работу. □ [Грышка:] — У вёску я не пайду.., а падшукаць новую кватэру можна... Чарот. Падшукалі лесарубы Кут у лесе, сэрцу любы, Слаўны кут лясны. Стаўце буданы! Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясе́нства ’вялікі лясны масіў’ (слаўг., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ⁺лясеннік, параўн. рус. кастр. лесе́нник (зборн.) ’дрэва, кусты’, рус. (ЛітССР) лесёнок ’лясок’. Аб суфіксе ‑ств‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пал ’страсць, заўзятасць’; абл. ’павышаная тэмпература цела пры хваробе; гарачка’ (ТСБМ), ’спёка’ (Касп.), ’гарачка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. пал ’стэпавы, лясны пажар’. Бязафіксны дэрыват ад паліць (гл.) (Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

юла́ ж.

1. (игрушка) ваўчо́к, -чка́ м.;

2. перен. (непоседа) непасе́да, -ды м. и ж., круцёлка, -кі м. и ж.;

3. зоол. лясны́ жа́варанак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)