Лупані́на ’вельмі хуткі і лёгкі даход, асабліва хабар’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́піны ’драпіны’ (Гарэц.), лупі́ны ’тс’ (Дразд.). Да лупі́ць1 ’драць’ (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупляке́ ’маслякі’ (дзятл., Сл. ПЗБ), лупякі́, лупяке́ ’тс’ (лід., навагр., дзятл., там жа; навагр., Сцяшк.). Да лупі́ць1. Параўн. таксама лупе́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разлупа́шываць ’моцна раздзіраць’ (Юрч. СНЛ), разлупе́чываць ’тс’ (там жа). Утворана ад разлупі́ць ’раздзерці’ з дапамогай экспрэсіўных суфіксаў ‑ашы‑, ‑ечы‑. Гл. лупі́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупок ’ракавіна бяззубкі (Anodonta mutabilis)’ (карэліц., Жыв. сл.). Да лупі́ць1 ’аддзіраць’. Па ўтварэнню тое ж, што і польск. łupek ’сланец > праформа lupъkъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́лупак (не́лупык) ’неслух, свавольнік’ (Яўс.). Відаць, з не і лупіць ’біць, лупцаваць’ (’біць да здзірання скуры’, Нас.), г. зн. ’той, каго не білі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́плянцы ’бульба ў мундзірах’ (іван., Вешт.), луплёнікі ’ачышчаная вараная бульба’ (ТС). Аддзеепрыметнікавыя ўтварэнні з суфіксамі ‑(е)ц‑ы і ‑ік‑і. Да лупі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пленіца ’лазіна, з якой садрана кара’ (ТС). Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑іц‑а. Да лупіць1 (гл.). Параўн. беласт. лу́пляны ’абчышчаны (пра бульбу)’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.

2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.

•••

Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́пнуць ’памерці’ (Грыг.) — у выніку пераносу значэння з лу́пнуць ’ударыць’ (бых., Мат. Маг.), лу́пнуць ’трэснуць, разламацца’ пры ад’ідэацыі рус. смал. лу́нуць ’памерці, здохнуць’. Да лупіць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)