віся́чы, ‑ая, ‑ае.

Прыстасаваны вісець. Вісячы мост. Вісячы замок. □ На дварэ ўжо сцямнела, і над сталом запалілі вялікую вісячую лямпу. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́караткі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Караткаваты. [Лаўрыновіч] быў у тым самым прыкараткім кажушку, што і раней, і ў тых самых сініх галіфэ. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячні́к, печніка, м.

Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы. Пячнік кельняй размешваў у карыце цэментавы раствор і насвістваў песеньку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаваро́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непаваротлівага. Больш за ўсіх ад Гаварушкі даставалася самому Дземідовічу за яго непаваротлівасць, за яго сялянскую марудлівасць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укамплектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укамплектаваць; вынік гэтага дзеяння. Сафрон Іванавіч пачаў вадзіць пальцам па спісах укамплектавання школ. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфе́с, ‑а, м.

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.). — Падай сюды карабіны! — закрычаў казак і схапіўся за эфес шашкі. Лобан.

[Ад ням. Gefäß.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыёцтва, ‑а, н.

Разм. Неразумнасць, бязглуздасць; ідыёцкі ўчынак. — Было б вялікім ідыёцтвам .. руйнаваць тыя гатовыя ўзоры гаспадаркі, да якой мы імкнёмся. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Тое, што і раз’ярыцца. Але Семяняка толькі раз’ярэў ад гэтага: — Як, мне слова не хочаце даць? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распо́рак, ‑рка, м.

Фасонны разрэз у адзенні; распорка. Кацялком пабразгвае нямецкі «зольдат», апрануты ў лёгкі мышынага колеру фрэнчык з распоркам ззаду. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераарыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм. Арыштаваць усіх, многіх. [Іван:] — Я зараз пайду паліцыю сюды прывяду, каб пераарыштавалі вас усіх. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)