прымайстрава́ць сов., разг.

1. (прикрепить) приде́лать, прила́дить;

п. кручо́к — приде́лать (прила́дить) крючо́к;

2. пристро́ить;

п. вера́нду к до́му — пристро́ить вера́нду к до́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гаплі́ккручок (у адзежы)’ (БРС, Касп., Нас., Бяльк., Шатал.). Ст.-бел. гапликъ ’засцежка’ (гл. Булыка, Запазыч., 79). Зыходным для бел. (ст.-бел.) слова з’яўляецца, паводле Булыкі (там жа), Рудніцкага (563), ст.-польск. heftlik < ням. Heftel. Але пры такім тлумачэнні няяснай застаецца форма бел. слова (у прыватнасці, а замест е). Гэта а ёсць і ў іншых мовах: укр. гапли́к ’тс’ (з XVI ст., гл. Цімчанка, I, 508, які прыводзіць зыходнае ням. Haftel), рус. дыял. га́плик, гаплю́ккручок на вудачцы’ (якое Фасмер, 1, 392, правільна тлумачыць з зыходнага ням. Haftel, Heftel праз польск. heftlik). Вытворным ад гаплі́к з’яўляецца зафіксаванае ў Бяльк. гаплі́чка ’драцяная пяцелька’. Форма гаплю́к ’гаплік’ (Бяльк., Сцяц. Словаўтв., Сцяшк. МГ), якая сустракаецца (Бяльк.) і са значэннем ’малы чалавек’ (гэта — бясспрэчная метафара: ’кручок’ — ’малы чалавек’), узнікла адаптацыяй да вядомага ў слав. мовах суфікса ‑юк. Неверагодным было тлумачэнне Карскага (гл. Сцяц. Нар., 124): гаплю́к запазычана з цюрк. моў (відаць, на падставе, як мяркуе Сцяцко, там жа, ацэнкі элемента ‑юк у якасці цюркскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм.

1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.

2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчапі́цца, ‑шчаплюся, ‑шчэпішся, ‑шчэпіцца; зак.

1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку. — Зашчапіся, Нінка. А не баішся — як хочаш. Я на хвіліну схаджу да Ганны. Ермаловіч. Зашчапіўся [Маслянка] на кручок, яшчэ раз прачытаў пісульку. Машара.

2. Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цоп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цопаць — цопнуць. [Уладзік:] — Узлез на хвою: што там у дупле робіцца? Засунуў руку, а мяне за палец — цоп нейкі звярок! Колас. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

Стаяць на якары.

Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.

Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. я́карны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. насадзіць ​2 (у 1 знач.).

2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок. Ціхі ўсплёск вады, і шнур з насадкаю апускаецца на дно віра. Ваданосаў.

3. Частка апарата, якая надзяваецца на што‑н. Канічная пасадка. Кальцавая пасадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́зубень, ‑бня, м.

1. Выступ, зуб на якім‑н. інструменце, прыладзе, дэталі машыны. Парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасц[ярню]. Сабаленка.

2. Абл. Рыбалоўны кручок. — А божачка ж мой, — залапатаў.. [Францкевіч], заграбаючы жменяю зазубні. — І падвойныя, і малыя, і вялікія. Во гэты на добрага шчупака. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапі́цца, ‑чашлюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну. Лупсякоў.

2. Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., каго-што.

Выпрастаць, распрастаць сагнутае. Рыбіна, схапіўшы жыўца на такой жарліцы, разагне мяккі кручок на канцы спіралькі і пачне сцягваць лёску пад лёд. Матрунёнак. Кавалак паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)