разагнуць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., каго-што.

Выпрастаць, распрастаць сагнутае. Рыбіна, схапіўшы жыўца на такой жарліцы, разагне мяккі кручок на канцы спіралькі і пачне сцягваць лёску пад лёд. Матрунёнак. Кавалак паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)