Му́ры, му́рэнькі ’светла-карычневы’ (ТС). Да мурава́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм. Тое, што і крапіна. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі крапкамі на крыльцах. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крой, ‑ю, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.); кройка.
2. Спец. Фасон, пакрой. Апрануты .. [Жан] быў у новенькі, адпрасаваны, моднага крою карычневы касцюм. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сангі́на, ‑ы, ж.
1. Мяккі чырвона-карычневы мінеральны карандаш, які ўжываецца ў мастацтве. Партрэт напісаны сангінай. □ Улюбёныя графічныя матэрыялы Сергіевіча — аловак, сангіна. Шматаў.
2. Малюнак, выкананы такім карандашом.
[Фр. sanguine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шакала́д, -у, М -дзе, м.
1. Кандытарскі выраб, які атрымліваюць шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам.
Плітка шакаладу.
2. Салодкі напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу.
Выпіць кубак шакаладу.
|| прым. шакала́дны, -ая, -ае.
Ш. колер (карычневы). Шакаладнае дрэва (вечназялёнае паўднёвае дрэва, з насення якога атрымліваюць какаву).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руды́ ’ружова-карычневы’ (ТСБМ), ’карычневы’ (докш., Янк. Мат.), рудава́ты ’трохі руды, не зусім руды’ (ТСБМ), рудова́ты ’карычневы, рыжаваты’ (ТС), руды́ ’рыжы’ (мазырск., З нар. сл.), руды́й ’нябелены’ (Сл. Брэс.), ’колер нябеленага палатна, загарэлага цела, светла-русы колер валасоў, поўсці’ (Клім.). Укр. руди́й ’руды’, рус. дыял. ру́дый ’крывава-чырвоны’, польск. rudy ’рыжы’, в.-луж. rudy ’буры’, чэш. rudý ’чырвоны, рыжы’, славен. rûd ’чырвоны, карычневы’, серб.-харв. ру̂д ’рыжаваты’, балг., макед. руд ’буры’. Прасл. *rudъ(jь) ’рыжы; чырвоны’ роднаснае да літ. raudónas ’чырвоны’, raũdas ’чырвоны, буланы’, rùdas ’буры’, лат. raũds ’чырвоны, рыжаваты, карычневы’, гоцк. rauþs ’чырвоны, рыжы’, ст.-в.-ням. rōt (сучаснае ням. rot), ст.-інд. rṓhitas ’чырвоны, рыжаваты’, лац. rūfus ’чырвоны’, ruber ’тс’, грэч. ἐρυθρός ’чырвоны’, якія выводзяць з і.-е. *roudh‑o‑s ’чырвоны’ (Фасмер, 3, 513; Глухак, 532).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муровасты, муровастый ’чорна-карычневы, чорна-чырвоны (аб адзенні, поўсці жывёл)’ (Клім.). Да мурава́ты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́сы ’светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы)’ (ТСБМ). Укр. ру́сий ’русы’, рус. ру́сый ’тс’, польск. rusy, чэш. rusý ’светлавалосы, цялеснага колеру’, славац. rusý ’тс’, славен. rȗs ’чырвоны, жоўты’, серб.-харв. ру̏с ’тс’, балг., макед. рус ’светлавалосы’. З прасл. *rusъ, *rudsъ, роднаснага да руда, руды, рыжы (гл.). Індаеўрапейскія паралелі — літ. raũsvas ’чырванаваты’, rùsvas ’цёмна-карычневы’, rusė́ti ’тлець’, ruslės ’прысак’, лат. rusls ’карычневы’, rûsa ’іржа’, лац. russus ’чырвоны, рыжы’ і інш. (Фасмер, 3, 521–522; Бязлай, 3, 208; ESJSt, 13, 781).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кафе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кофе. Кафейная плантацыя. // Прызначаны для кофе. Кафейны сервіз. Кафейны столік. // Прыгатаваны з кофе. Кафейнае марожанае.
2. Колеру кофе, цёмна-карычневы.
3. у знач. наз. кафе́йная, ‑ай, ж. Уст. Кафэ.
•••
Кафейнае дрэва гл. дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрако́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з тэракоты (у 1 знач.). Тэракотавы посуд. Тэракотавыя пліты. // Які мае адносіны да тэракоты. Тэракотавая вытворчасць.
2. Колеру тэракоты (у 1 знач.); чырвона-карычневы. Капялюш тэракотавага колеру. □ І тэніска, некалі тэракотавая, выцвіла.. зрабілася амаль белая. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)