эскадро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эскадрона, належыць яму. Эскадронная маёмасць. Эскадронная канюшня. // у знач. наз. эскадро́нны, ‑ага, м. Камандзір эскадрона. Выклікае эскадронны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да роты. Ротны камандзір. □ Секлі лес кулямётамі, Палівалі, страчылі, Палкавымі і ротнымі мінамётамі білі. Лужанін. У пакой ускочылі салдаты, далі .. [Візэнеру] вады, выклікалі ротнага лекара. Шамякін.

2. у знач. наз. ро́тны, ‑ага, м. Камандзір роты. Яшчэ ротны аддаваў загад узводным, яшчэ вылучалі дазоры, а стомленыя салдаты, расклаўшы шынялі, клаліся на мураву пад яблыні і засыпалі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адказыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка. Камандзір партызанскай брыгады імя Шчорса слухае вас! — хвацка адказыраў Шуст. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

новапрызна́чаны, ‑ая, ‑ае.

Якога толькі што, нядаўна прызначылі. Новапрызначаны камандзір. □ Вясёлая, гаваркая, прынадная дзяўчына як з неба звалілася разам з бацькам сваім, новапрызначаным лесніком. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сна́йпер, ‑а, м.

Меткі стралок, майстар меткай стральбы. — Ну, а што ты ўмееш рабіць? — спытаў у Людвіка камандзір роты. — Страляць, — адказаў той. — Я снайпер. Кулакоўскі.

[Англ. sniper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел. ротмистръкамандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск. rotmistrz < ст.-в.-ням. rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням. rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

часо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць часовага. Пагранічнікі туліліся ў простых сялянскіх хатах.. Безумоўна, гэта было часова. Аднак, новы камандзір не хоча, каб гэтая часовасць цягнулася лішні дзень. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Тармасіць некаторы час. Чакай кінуўся на паратунак. Патармасіў Пашку, зазірнуў у твар. Камандзір быў мёртвы. Паўлаў.

2. Растармасіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руба́ка, ‑і, м.

Разм. Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй. Гэты стары салдат, хвацкі рубака, узнагароджаны трымя Георгіеўскімі крыжамі, потым камандзір эскадрона ў Будзёнаўскай конарміі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батальённы воен.

1. батальо́нный;

б. каміса́р — батальо́нный комисса́р;

б. камандзі́р — батальо́нный команди́р;

2. в знач. сущ. (командир батальона) батальо́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)