*Ляле́ць, леле́ць, еле́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТС) — скарочаны варыянт да лялеяць (гл.). Аб пераходзе лʼ > й (йеле́ць) гл. Карскі 1, 322.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гайстры́ць ’вастрыць’ (Сцяц. Мат. Гом., 3). Да *ostriti (> вастры́ць) з пратэтычным г‑ (замест в‑ літ. мовы) і з «устаўным» ‑й‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канано́йцы ’слабы’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Сапсаванне (у выніку перастаноўкі н↔й) з канаёнцы < польск. konający ’які памірае, канае, даходзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́віца ’п’яўка’ (бераст., Сцяшк. Сл.; пін., бераст., ЛА, 1). Да п’яўка (гл.). Аб мене лʼ > й гл. Карскі, 1, 322.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наро́кам, прысл.
Разм.
1. Жартам, не ўсур’ёз. Я жартую. Я нарокам. Хай жа хто з вас кіне вокам: Ці падобны я на дзеда? Крапіва. Крэхча хітры старычына, Стогне, войкае нарокам, Як бы й праўда, што баліць. Колас.
2. Наўмысна. [Веры Андрэеўне] здаецца, што Дуня стукае нарокам, неахайна нешта робіць. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лы́сгабрусь ’хоць бы што’ (Бяльк.). Няясна. Мусіць, з лысы Габрусь. Параўн. выразі да й не лы́сы ’які бестурботна паводзіць сябе’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магда́н ’дзягцярны завод’ (Касп.). Да майда́н (гл.). Пераход (замена) й > г назіраецца і ў гаворках укр. мовы: маґеран = майран (расліна маяран).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вушла́ты(й) ’аблавухі’ (міёр., Нар. сл.). Ад незафіксаванага *вушлы ’вушы’ па тыпу прыметнікаў барадаты, насаты і пад.; параўн. макед. ушла ’аблавухая жанчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ной — узмацняльная часціца: Ной гэты год у лесі ягад мнозазна! (стаўб., Сл. ЦРБ). Няясна, магчыма, ну і ’але ж’ > ну й > ной.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зна́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Вядомы, славуты, праслаўлены. Вось тут Жыў знаны Гедымін. Ну й будаваў. Сцяна — з вярсту Утоўшч. Панчанка.
2. Знаёмы, пазнаны ў мінулым. Знаны смак. Знаныя дарогі. □ Цяпер прымаеш знаны змалку свет з той прагнасцю, калі ўжо чуеш водар, якім крамяны патыхае цвет мясістага бульбоўніку з гарода. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)