Пазу́біцца ’прарасці’ (Мат. Гом.), позу́быцца ’тс’ (Выг. дыс., палес.). Гл. зуб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калекцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Збіраць калекцыю. Калекцыяніраваць насякомых. □ — Разумееце, слабасць у мяне. Калекцыянірую карабкі ад запалак. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злякну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Раптоўна і моцна спужацца. Акцызнік, відаць, не пачуў, як бразнулі дзверы і выбег з хаты Міхал, бо, калі падняў галаву ад сваіх гумавых ботаў і ўбачыў, што ў парозе пуста, — злякнуўся і змоўк. Пташнікаў. Зуб на зуб не пападзе. Злякнуўся надта. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ныць, ны́ю, ны́еш, ны́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Балець (пра адчуванне тупога, цягучага болю).

Зуб ные.

2. Надакучліва скардзіцца на што-н.

3. перан. Цягуча, жаласна гусці (разм.).

Ные ў коміне вецер.

Сэрца ные — пра пачуццё непакою, хвалявання.

|| наз. ныццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́дня, ‑і, ж.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сядзець. Мы яшчэ не сагрэліся пасля седні ў ельніку, і цяпер у нас ні ў кога не трапляў зуб на зуб. Пташнікаў. Зноў маладзік з нябеснай седні Прасунуў рожкі праз вазон, І пахне ноч духмяным сенам, І сніцца добры даўні сон... Камейша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паны́ць, ‑ныю, ‑ныеш, ‑ные; зак.

Ныць некаторы час. Зуб паныў і сціх. □ Паные сэрца, пройдзе час, З другой сустрэнуся дзяўчынай. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клецзуб у баране’ (ТСБМ, Мат. Гом., Яруш., Бяльк., Янк. БФ, Гарэц., Дэмб.). Гл. клёц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папо́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Поркаць некаторы час. Адтапырыўшы тоўстую губу, Лапцін папоркаў відэльцам залачоны зуб і чокнуўся з Рубіным. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патайні́к, ‑а, м.

Тое, што і тайнік. Дзед Іван узяў .. [партызана] на рукі і аднёс у свіран, дзе пад падлогай быў зроблены спецыяльны патайнік. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імплантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Правесці (праводзіць) хірургічную аперацыю ўжыўлення ў тканкі чужых арганізму матэрыялаў (біялагічна неактыўных металаў, пластмас і пад.) або перасадкі органа, тканкі, а таксама ўкаранення зародка ў матку.

І. штучны клапан сэрца.

І. зуб, хрусталік.

|| наз. імпланта́цыя, -і, ж.; прым. імплантацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)