Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. дыял. плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск. plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш. (u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен. splehátiзнасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв. pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл. *plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед. плеска ’пляскаць у далоні’, укр. плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Парваць, разарваць на часткі. Спакойна і ўпэўнена.. я выцягнула бюлетэнь з сумачкі, падрала яго на дробныя кавалкі. Савіцкі. [Валя:] — А дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. Знасіць, неахайна або доўга носячы што‑н. Падраць абутак. Падраць за лета рубашку.

3. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і звяроў). Каршун падраў усіх курэй.

4. і чаго. Перацерці на тарцы нейкую колькасць чаго‑н. Падраць крыху бульбы на бліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Таптаць некаторы час. Патаптаць сена. □ Гюнтэр сашчапіў кулак і, узмахнуўшы рукою, з сілай бразнуў крыж аб падлогу. Не ўстаючы з крэсла, патаптаў яго абцасам свайго абшытага скурай валёнка. Дамашэвіч.

2. Топчучы, змяць, знішчыць, падушыць. Патаптаць траву. □ Патаптаў арол пракляты Сакаліных птушанят. Грахоўскі. Калі бегчы па градах, старая закрычыць, бо Сцёпка патопча ўвесь агурочнік. Хомчанка. Пасля агарадзіў [Лабановіч] гэту грушку.., каб не патаптала і не паламала яе жывёла. Колас.

3. Знасіць, парваць, стаптаць (пра абутак). Патаптаць боты. Патаптаць валёнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.

1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды‑н. паступова або за некалькі прыёмаў усё, вялікую колькасць чаго‑н. Перанасіць усе дровы пад павець. Перанасіць бульбу ў склеп кашамі. □ Колькі Юрка перанасіў адтуль — з бярэзніку і з ячменю — баравікоў... І адзін, і з бацькам... Пташнікаў.

2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго‑н. (пра адзежу, абутак і пад.).

3. што. Разм. Пранасіцца даўжэй за што‑н. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя. Прыказка.

4. каго. Пранасіць дзіця звыш тэрміну (пра цяжарную).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зно́шаны

1. прич. сно́шенный; ста́сканный;

2. прич. изно́шенный, сно́шенный; истрёпанный;

1, 2 см. знасі́ць I;

3. прил. (пришедший в ветхость от носки) изно́шенный; истрёпанный; (о машинах, механизмах и т.п. — ещё) срабо́танный;

~ныя бо́ты — изно́шенные сапоги́;

з. мато́р — изно́шенный (срабо́танный) мото́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сноси́тьIII несов.

1. (доставлять, относить вниз) зно́сіць;

2. (относить куда-л.) зано́сіць;

3. (ломать, разрушать) зно́сіць; (срывать — ещё) зрыва́ць;

4. (голову) зніма́ць, сціна́ць;

не сноси́ть головы́ не знасі́ць галавы́;

5. (переписывать, переносить вниз) зно́сіць, перано́сіць; см. снести́I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потрепа́ть сов.

1. (потрясти) патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць; (потормошить) патармасі́ць; (побить) пакалашма́ціць; (подёргать) пату́заць; (волосы, гриву и т. п.) пакудла́ціць;

2. (костюм, обувь и т. п.) разг. падра́ць, падзе́рці, (долго, неоднократно) пападзіра́ць, пападра́ць; (износить) знасі́ць;

3. (о лихорадке) патрэ́сці, (долго) папатрэ́сці, папатрэ́сваць;

4. (похлопать) паля́паць; (погладить) пагла́дзіць;

5. (лён, пеньку и т. п.) патрапа́ць, (долго) папатрапа́ць, папатрэ́пваць;

6. (войска) патрапа́ць, (долго) папатрапа́ць, папатрэ́пваць; см. трепа́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тра́нты ’лахманы, старая падраная адзежа, бялізна’, ’хлам, старызна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Юрч. Сін., Варл.; малар., ЖНС; люб., Нар. ск.; гродз., касцюк., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), ’анучы (іран. жаночыя ўборы)’ (Нар. Гом.), тра́нце ’рыззё’ (Мат. Гом.), тра́нцё ’рызманы’ (Нік., Оч., Шн. 3), тра́нцы ’старое, парванае адзенне, рыззё, лахманы’ (пух., З нар. сл.; Сержп. Грам.), транці́на ’рызман’ (Юрч. Вытв.), тра́ньціна ’адзежына’ (мёрск., Нар. сл.), тра́ньте ’рыззё’ (драг., Нар. лекс.), тра́нды ’тс’ (вільн., Сл. ПЗБ), трэ́нты ’транты’ (Скарбы; дзятл., Сл. ПЗБ), адсюль, відаць, выабстрагаваная форма адз. л. трант ’паношаная, дрэнная вопратка’ (капыл., Нар. словатв.), ’тс’, ’незнаёмы, нікчэмны чалавек’ (лей., Жыв. НС). Параўн. укр. дыял. тра́нти ’анучы, рыззё’, адз. л. трант; серб.-харв. дыял. тра́нци, трањци ’парванае адзенне або абутак’, адз. л. тра́њак. Беларуска-сербская ізалекса, што ўзыходзіць да *tertі ’церці’, параўн. тра́нне ’рыззё’ (Юрч. Сін.), серб. тра̏њав ’штосьці з адзежы ці абутку, зусім зношанае і падранае’ (Элезавіч, 2, 333), сінанімічнае тра̏ља ’тс’, тра̏њав ’парваны’ (падрабязней пра паходжанне і распаўсюджанне сербскіх слоў гл. Івіч, Галип., 147; а таксама Скок, 3, 490, які збліжае гэтыя словы з trȁlje ’кошык’, тра̏ња ’насілкі для гною’). Этымалагічна блізкія рус. труньё ’рыззё, старызна’, трун ’анучы’, ’абарванец’, для якіх Фасмер (4, 109) дапускае сувязь з трух, тереть. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 621, дзе мяркуецца тое ж паходжанне для ўкраінскіх слоў, побач з магчымасцю фанетычнай змены дрант ’лахман; рызман’ (ад драты ’драць, рваць’), што, відаць, уяўляе паралельнае ўтварэнне, гл. серб. драњци ’рыззё, лахманы’. У сувязі з названым малаверагодна вывядзенне з літ. trántas ’адкіды, паношанае адзенне’, якое звязваюць з літ. trem̃ti ’выгнаць’, ’стаптаць, знасіць’, trendė́ti ’псавацца, пакрывацца плесняю’ (Смулкова, Балта-слав. иссл., 1980, 209), што, зрэшты, магло паўплываць на варыянты транды, трэнты. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 85. Параўн. трамця, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стапта́ць, стапчу, стопчаш, стопча; зак., каго-што.

1. Хадой, яздой прыбіць да зямлі або вытаптаць, знішчыць (пра расліны). Стаптаць траву. □ Перад вачамі стаялі .. хлопцы [Марыны], якіх бачыў год назад — памагалі маці палоць лён, той, які стапталі танкі. Шамякін. Пасеяў .. [Саша] жыта, ды жаць не прыйшлося: Фашысцкія танкі стапталі калоссе, З зямлёй яны жыта змяшалі, з крывёй... Зарыцкі.

2. Задушыць, забіць. Стаптаць коньмі. // перан. Прынізіць, зняславіць; знішчыць. Усё пекла я зведаў кахання, Усе мукі яго скаштаваў, А ўсю радасць і рай мілавання Недруг вырваў, спаганіў, стаптаў. Купала. [Старшыня:] — Глядзі, Андрэй, стопчуць цябе калі-небудзь людзі за твой паганы характар! Ваданосаў. Маладосць тваю светлапраменную Вораг-кат не стаптаў, не сагнуў. Астрэйка.

3. Доўга носячы, зрабіць непрыгодным; знасіць (пра абутак). Не адну пару ботаў стаптаў Кудзелька па дарогах Расіі, пакуль вярнуўся ў свой Рудзенск змагацца за Савецкую ўладу. Рамановіч. Шмат за сваё жыццё стаптаў я ботаў, вандруючы па берагах шматлікіх рэк і рачулак. Ігнаценка. // Скрывіць, збіць на бок. Стаптаць абцасы.

4. Разм. Прайсці вялікую дарогу, доўгі шлях. Хадзілі яны [калекі вайны] аж да Кіцежа-града, Стапталі дарогу ў святую Казань, Хадзілі яны к стараверам у Кержанец, Паказвалі ўсім свае хворыя косткі, Расказвалі ўсім пра свае вочы. Куляшоў.

5. Разм. Напхаць, шчыльна і беспарадкава пакласці чаго‑н. куды‑н. Стаптаць усё ў чамадан.

6. Абл. Топчучы, злажыць, зрабіць стог і пад. [Мірон] з Казікам .. тады тапталі разам стог і стапталі яго, высокі і грузны. Кудравец. [Маня:] — Хіба баба стопча такі стог, як мужык? Васілевіч.

•••

Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) качкі стопчуць гл. качка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. што. Вынішчыць, высечы, ссячы (лес, галлё і пад.). — Шмат чаго, сынок, няма ўжо ў лесе. Дзялянка на дзялянцы. Увесь лес спляжылі. Сачанка. Петрык спляжыў усе бярозы, што раслі на мяжы яго агарода, папілаваўшы іх на дровы. Навуменка. Еўдакія тым часам паспела ўжо спляжыць усё сухое галлё з таполі, знасіць яго ў дрывотню. Кулакоўскі. // Разбурыць, зруйнаваць. — Мінск у руінах, — з выглядам знаўца адказаў сальнік .. — Ушчэнт спляжылі. «Беларусь». // Сапсаваць што‑н. [Мужчына:] — Кажуць, абганяў, а потым затармазіў. От і занесла кузаў. Увесь бок «Масквічу» спляжыў. Карпаў. [Бацька:] — Лайдак пракляты, гультаіна. Такую касу спляжыў. Быкаў.

2. што. Стаптаць, вытаптаць, вынішчыць. Ячмень такі добры ўрадзіўся, аж на табе — спляжылі, здратавалі палавіну кавалка. Баранавых. — Машыны вунь клінок жыта спляжылі, — кіўнуў галавою Мікалай Міхайлавіч. — Дарога ёсць, а яны на поле лезуць. Мыслівец.

3. каго і без дап. Збіць, пабіць; ударыць. Аднаго разу гэтак спляжылі хлопца, што ён ужо не мог сваімі нагамі прыйсці ў камеру. Сабаленка. [Гулік:] — Не таіся, Мычыпар, я ўсё ведаю. Ганка табе спляжыла па мордзе, і ты пайшоў дадому. Навуменка. // Забіць (звычайна звера, птушку). [Дзед:] — Тут летась я столькі цецерукоў спляжыў! Гамолка. Заекатала Дамка, і я паспяшыў у той бок: можа і праўда пашанцуе спляжыць шарака? Даніленка. // перан.; што. Ацаніць адмоўна, раскрытыкаваць. Раман «Зямны хлеб», аказваецца, напісаны на гістарычную тэму, і крытык проста спляжыў яго. Васілёнак.

4. каго. Зваліць, апанаваць каго‑н. (пра хваробу). Інфаркт раптоўна бацьку спляжыў. Валасевіч. Гэта .. [Дзяніс] награшыў некалі, сям’ю пакінуў, дык от цяпер і хвароба спляжыла яго, і сын не хоча ведаць бацьку. Гроднеў.

5. што. Выкасіць, убраць сена. Сенажаць, сенажаць — Вось было б дзе корму! Калі спляжыць, прыбраць — Знаў бы статак норму. Гілевіч.

6. што. Забрудзіць, затаптаць. Усю падлогу спляжылі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)