я́гаднік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

2. -а. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).

Заўзяты я.

|| ж. я́гадніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

|| прым. я́гаднікавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ршчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару).

М. лоб.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Утвараць складкі на гладкай паверхні.

Вецер моршчыць ваду.

|| зак. намо́ршчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 знач.) і змо́ршчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыбні́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць грыбы. [Лабановіч] з захапленнем заўзятага грыбніка стаў аглядаць найбольш зручныя для баравікоў лясныя сховы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выража́ць, выража́ты, выраджа́ти ’падрыхтоўваць, збіраць у дарогу’ (Булг., Бес.). Запазычанне з укр. виряжа́ти ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снаряжа́ть несов. падрыхто́ўваць, рыхтава́ць, гатава́ць; (кого-л. в дорогу) збіра́ць; (снабжать чем-л.) забяспе́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́канадзіць ’выпрасіць безупыннай просьбай’ (КЭС, лаг.). Рус. калуж. ка́надитьзбіраць грошы, скнарнічаць, зберагаць’. Гл. канадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго‑н. [Костусь:] — Паедзем, татачка, у Парэчча! Ось там грыбоў папазбіраю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манцёр ’спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы’, ’мантажнік’ (ТСБМ). З рус. монтёр, якое з франц. monteur < monterзбіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жураві́ны, -ві́н

1. только мн., бот. (о растении) клю́ква ж.;

2. собир. клю́ква;

збіра́ць ж. — собира́ть клю́кву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дурні́цы, -ні́ц

1. только мн., бот. (о растении) голуби́ка ж.;

2. собир. голуби́ка;

збіра́ць д. — собира́ть голуби́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)