фарбава́р, ‑а, м.

Спец. Рабочы тэкстыльнай вытворчасці, заняты прыгатаваннем фарбы для афарбоўкі тканін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцыля́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.

Нябесная канцылярыя (разм., жарт.) — пра сілы, якія быццам бы кіруюць надвор’ем.

|| прым. канцыля́рскі, -ая, -ае.

К. работнік.

Канцылярскія справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бана́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да банана. Бананавы ліст. // Заняты бананамі. Бананавыя плантацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інструмента́льшчык, ‑а, м.

Высокакваліфікаваны рабочы, слесар, заняты вырабам і рамонтам інструментаў (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сігнальнае прыстасаванне на чыгунцы, якое паведамляе, што пуць свабодны або заняты.

2. У флоце: спосаб зрокавай сігналізацыі флажкамі, рукамі або пры дыпамозе спецыяльнага апарата.

|| прым. семафо́рны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бі́знес. Рус. би́знес, укр. бі́знес. Запазычанне новага часу з англ. business ’справа, заняткі’ (busu̯заняты’). Параўн. Шанскі, 1, Б, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

караме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карамелі, заняты вырабам карамелі. Карамельная вытворчасць. Карамельны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

У мінулым: зямельны ўчастак, заняты па праву першага валодання, звычайна ўдалечыні ад іншых ворных зямель; цяпер на Урале і ў Сібіры — назва некаторых невялікіх адцаленых пасяленняў (земляробчых, паляўнічых, рыбалавецкіх).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загру́зчык, ‑а, м.

1. Рабочы, заняты загрузкай домны, плавільнай печы і пад.

2. Загрузачны апарат або машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзі́ба, -ы, мн. -ы, -дзі́б, ж.

1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам і агародам, што складаюць адну гаспадарку.

Сялянскія сядзібы.

2. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам.

|| прым. сядзі́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)