Тхаць ‘дыхаць, веяць, павяваць’ (ТСБМ., Нас., Байк. і Некр., Нар. Гом., Др.-Падб., Гарэц.), ‘несці, пахнуць, смярдзець’ (Сцяшк. Сл., Гарэц., ТСБМ), сюды ж тханне ‘папіханне’ (Юрч. Мудр.). Гл. тхнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надыха́нка ’хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рошчыне’ (мядз., Нар. сл.). Відаць, да дыхаць ’падыходзіць, уздымацца (пра хлеб)’, семантычная паралель — пышка, пышны ад пыхаць (гл. Фасме, 3, 422).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Дыхаць некаторы час. Падыхаць свежым паветрам.
падыха́ць, ‑а́е; незак.
Злёгку павяваць, дзьмуць. Падыхаў лёгкі восеньскі вецер, і сонца нехаця варочалася ў густых, цяжкаватых воблаках. Скрыган. / у безас. ужыв. З поля падыхала прыемным, мяккім ветрыкам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лёмаць, лёматі ’бегчы (аб свіннях)’ (Бес.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lėmuoti ’цяжка дыхаць’. Магчыма і іншае (напр., гукапераймальнае) паходжанне. Параўн. драг. шлёматэ, глус. шлэпаць Чеці з шумам: шлём-шлём! шлэп- шлэп!©
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нюхце́ць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр., Сл. ПЗБ), рус. нюхтить ’нюхаць, вынюхваць, вышукваць’, славац. nuchtiť ’тс’. Да нюхаць (гл.) з інтэнсіўным ‑т‑, параўн. дыхаць і дыхцець, пыхаць і пыхцець і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паве́тра, -а, н.
Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.
Чыстае п.
Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (перан.: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры.
|| прым. паве́траны, -ая, -ае.
Паветраныя войны.
П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ды́хацца, ‑аецца; безас. незак., без дап. і чым.
Пра магчымасць дыхаць, умовы для дыхання. Лёгка дыхалася на ўлонні прыроды. Шахавец. І хоць нейкае нечуванае багацце раптоўна і не прыйшло, але праз усе гады добра елася і пілося, добра працавалася і слаўна дыхалася цудоўным скіп’ёўскім паветрам. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́бавіцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
Разм. З вялікімі намаганнямі выбрацца адкуль‑н. — І не думай выходзіць у поле — згоніць ветрам з дарогі, абмарочыць, закруціць — не выбавішся з сумётаў і гурбаў. Сачанка. // перан. Выйсці з цяжкага становішча. Дыхаць [Слімак] пачаў хутка-хутка, як бы выбавіўшыся ад смяротнай небяспекі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаця́жку, прысл.
Зацягваючыся, удыхаючы на ўсе грудзі (курыць, дыхаць і пад.). Курыў [стары] доўга, узацяжку, думаў. Надзя таксама не спала. М. Ткачоў. Першы раз Міхась смаліў узацяжку. Чэрня. Дождж прайшоў — І з сэрцам гладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! І на грудзі поўныя, узацяжку, Не надыхацца ніяк уволю. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нау́тхаць ’загадзя мець на ўвазе’ (Мядзв.). Відаць, з на- і утхаць ’унюхаць, пачуць’, вытворнае ад тхаць ’веяць, дыхаць’, параўн. фразеалагізмы трымаць нос па ветру ’адчуваць, куды схіляюцца справы’, чуць, куды вецер дуе ’прадбачыць ход спраў’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)