ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.

1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.

Хворы цяжка дыхае.

Расліны дыхаюць лісцем.

2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй.

Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.

3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н.

Ноч дыхала пахамі траў.

Яго творы дыхаюць вайной.

Твар спартсмена дыхаў здароўем.

Дыхаць свабодна (вольна) — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.

|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́хаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ды́хаю ды́хаем
2-я ас. ды́хаеш ды́хаеце
3-я ас. ды́хае ды́хаюць
Прошлы час
м. ды́хаў ды́халі
ж. ды́хала
н. ды́хала
Загадны лад
2-я ас. ды́хай ды́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ды́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́хаць несов., прям., перен. дыша́ть;

хто чым ды́ша — кто чем ды́шит;

д. на ла́дан — дыша́ть на ла́дан;

ледзь д.е́ле дыша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ды́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і дыша; незак.

1. Паглынаць спецыяльнымі органамі кісларод, неабходны для жыццядзейнасці арганізма. Дрэвы дыхаюць лісцем, рыбы — жабрамі, чалавек і жывёлы — лёгкімі. // Убіраць і выпускаць паветра лёгкімі, рабіць удых і выдых. Чалавек дыхаў на поўныя грудзі, час ад часу паціраў азяблыя плечы. Шыцік. Коні нашы былі ў мыле, цяжка дыхалі. Якімовіч. // Выпускаць струмень паветра з лёгкіх на каго‑, што‑н.; хукаць. [Мікола] узяў халодныя жончыны рукі і пачаў дыхаць на іх. Новікаў. [Колька] горача дыхаў маці на шчаку, смяяўся, песціўся, не ведаў, як яшчэ выказаць сваю бадзёрасць і дзіцячую бестурботнасць. Кулакоўскі.

2. перан. Вылучаць, распаўсюджваць што‑н. Цёплая ноч поўнілася звонкімі пералівамі салаўіных галасоў, дыхала пахамі траў і кветак. Дудо. Ліпа цвіла і дыхала мёдам. Чыгрынаў. // перан. Выяўляць адзнакі жыцця, дзейнасці. За светлым.. залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў. Шамякін.

3. перан.; кім-чым. Бачыць у кім‑, чым‑н. мэту свайго існавання; поўнасцю аддавацца каму‑, чаму‑н. Песцяць дачку, псуюць яе. Як жа, адзіная дачка, толькі ёю і дыхаюць. Лынькоў.

4. перан.; чым. Жыць, апіраючыся на што‑н. раней набытае. Чаму навучыўся раней, толькі тым і дыхае.

5. перан. Быць прасякнутым чым‑н., выражаць што‑н. Агнём і полымем замілавання і нянавісці дыхаюць творы Віктара Гюго. Чорны.

6. перан. Разм. Угінацца, прагінацца (пра памост, дрыгву і пад.). От ужо.. [Тварыцкі] сышоў уніз, дзе няма кустоў, дзе сцежка дыхае пад нагамі. Чорны.

•••

Дыхаць на ладан — быць цяжка хворым, пры смерці.

Ледзь дыхаць — тое, што і дыхаць на ладан.

Не дыхаць — маўчаць, стаіўшы дыханне. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр.

Чым дыхае (дыша) хто — чым цікавіцца, якімі інтарэсамі жыве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ды́хацьдыхаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат.). Роднасныя формы: рус. дыял. ды́хать, укр. ди́хати, польск. dychać, чэш. dychati, балг. ды́хам, ди́хам, ст.-слав. дыхати, прасл. *dyxati ’тс’; агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 199. Параўн. літ. dūsė́ti, лат. dusêt. Роднасныя слав. формы (з аблаўтам): *dъxnǫti, *duxъ, *duša, *duxnǫti і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць ад быстрай хады, бегу, стомленасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыша́ть несов., прям., перен. ды́хаць;

на ла́дан дыша́ть ледзь ды́хаць, на ла́дан ды́хаць;

кто чем ды́шит хто чым ды́ша;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́дан ла́дан, -ну м.;

дыша́ть на ла́дан ледзь ды́хаць, ды́хаць на ла́дан;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задыша́ть сов. зады́хаць, пача́ць ды́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты́хаць

дыхаць; біцца (пра сэрца)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ты́хае ты́хаюць
Прошлы час
м. ты́хаў ты́халі
ж. ты́хала
н. ты́хала
Дзеепрыслоўе
цяп. час ты́хаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)