гнету́щий

1. прич. які́ (што) ду́шыць, які́ (што) ці́сне, які́ (што) гняце́, які́ (што) му́чыць; які́ (што) прыгнята́е; см. гнести́;

2. прил. ця́жкі; (мрачный) пану́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

душы́цца I несов.

1. (задыхаться) дави́ться;

2. прост. (жадно есть) дави́ться;

3. (давить друг друга в тесноте) дави́ться;

4. страд. дави́ться; мя́ться; души́ться; уда́вливаться; подавля́ться; см. душы́ць I 1-3

душы́цца II несов. (духами) души́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лець ‘дужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).

Сілі́ць1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).

Сілі́ць2душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гне́сці ’давіць, ціснуць’. Слова прасл. характару; адносіцца да вялікага сямейства слоў, якія маюць значэнне ’ціснуць, душыць, мясіць і да т. п.’ Параўн. рус. гнести́, укр. гне́сти, чэш. hnísti, польск. gnieść, балг. гнетя́, макед. гнете, серб.-харв. гњѐсти, славен. gnésti, ст.-слав. гнести. Прасл. *gnesti. Роднасныя формы выключна ў герм. мовах. Параўн. ст.-в.-ням. knetan, с.-н.-ням. kneden ’мясіць, мяць’, ст.-англ. cnedan, англ. to knead. Гл. Фасмер, 1, 421; Траўтман, 93; Бернекер, 1, 311–312; Трубачоў, Эт. сл., 6, 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэміе́жнік ‘прыгнятальнік’ (Сл. ПЗБ), тэміе́жыті ‘знішчаць, высякаць’ (там жа), ст.-бел. тямяжити ‘прыгнятаць’ (1598 г., ГСБМ). З польск. ciemiężca ‘тс’ з падляшскай фанетыкай і заменай арыгінальнага суфікса на рэгулярны для беларускай мовы суфікс ‑нік са значэннем ‘асоба мужчынскага полу па роду дзейнасці ці па схільнасці да чаго-небудзь’ або ўтвораны непасрэдна ад запазычанага дзеяслова. З польск. ciemiężyć ‘прыгнятаць, прыціскаць’, што да прасл. *temati ‘прыціскаць, душыць’ (Борысь, 80), гл. тамі́ць. ЕСУМ (5, 544) для адпаведнага запазычанага ўкр. темя́жити дапускае сувязь з тімʼя ‘цемя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гне́сці, гняту, гняцеш, гняце; гняцём, гнецяце; пр. гнеў, гняла, ‑ло; незак., каго-што і без дап.

1. Прыціскаць, душыць сваім цяжарам. Сырыя шынелі Гнятуць да сядла. Крапіва.

2. Даводзіць да цяжкага, прыгнечанага стану, выклікаць непрыемнае пачуццё. Злавесная цішыня зняла сваёй невядомасцю. Хомчанка. Цяжкія думкі гнялі жанчыну: паблажэла ў твары, стала нейкая задумлівая. Пальчэўскі.

3. Прыгнятаць, мучыць. Заводы стаяць, змоўкла песня гудкоў, Гняце азвярэлы кулак беднякоў. Хведаровіч. Максім, даведзены да роспачы, хоць і спакойна, выказвае ўжо пратэст: «З усіх бакоў гнятуць мужыка... Апошнія жылы цягнуць з яго...». «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўма́чка ’пюрэ (з бульбы)’ (Мат. Гом.), товмачі́ ’звараная тоўчаная бульба’ (кобр., Нар. лекс.), сюды ж томачі́, тумачі́, токмачі́, тукмачі́ ’страва з патоўчанай варанай бульбы’ (Лекс. Бел. Палесся). Параўн. укр. дыял. товкма́ч ’тс’, товкма́чити ’запіхваць; біць’ (разглядаюцца як вынік кантамінацыі товкти́ і токма́чити ’ўтоптваць, прыціскаць’, гл. ЕСУМ, 5, 587), рус. смален. талмата́ ’шум, таўкатня’ (< *тълмота, што да *tъlmъ, гл. Фасмер, 4, 15). Хутчэй за ўсё, да папярэдняга слова, некаторыя формы змяніліся ў выніку збліжэння з таўкці (гл. таўчы) і дээтымалагізацыі ў сувязі са стратай зыходнага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmitiдушыць, сціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыду́ха ’стан вады (нястача ў ёй кісларода) пад лёдам, калі гіне рыба; замор’ (Янк. 3.; рагач., Сл. ПЗБ; Крыв., ТС), ’незамерзлае месца на рацэ’ (Бяльк.), ’незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба’ (Ян.). Бяссуфіксны назоўнік ад прыдушы́ць з “адваротным” чаргаваннем у фіналі асновы, прэфіксальнае да душы́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. приду́ха ’нястача кіслароду ў вадаёме пад лёдам’, ’адтуліна ў лёдзе, дзе збіраецца рыба ў пошуках прытоку паветра’, укр. приду́ха ’недахоп кіслароду (у тым ліку і ў вадзе)’, палес. приду́ха ’палонка; вада, што ў час адлігі з’яўляецца на рэчцы’, польск. przyducha ’недахоп паветра пад лёдам’ (калі гэта не запазычанне з усх.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухтаць ‘пакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рь ‘заўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подавля́ть несов.

1. (усмирять) душы́ць; (огонь, огневые точки и т. п.) падаўля́ць;

подавля́ть восста́ние душы́ць паўста́нне;

подавля́ть ого́нь проти́вника воен. падаўля́ць аго́нь праці́ўніка;

подавля́ть огневы́е то́чки врага́ воен. падаўля́ць агнявы́я пу́нкты во́рага;

2. перен. (заглушать) заглуша́ць, прыглуша́ць;

подавля́ть жела́ние заглуша́ць жада́нне;

подавля́ть своё возмуще́ние заглуша́ць (прыглуша́ць) сваё абурэ́нне;

3. перен. (угнетать) прыгнята́ць; (ошеломлять) ашаламля́ць, агало́мшваць;

тишина́ подавля́ла его́ цішыня́ прыгнята́ла яго́;

4. (превосходить) (намнога) пераважа́ць;

подавля́ть проти́вника вое́нной те́хникой (намно́га) пераважа́ць праці́ўніка вае́ннай тэ́хнікай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)