папраяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Праесці што‑н. у многіх месцах, праесці ўсё, многае. Папраядала ржа жалезны дах. Папраядала моль сукно.

2. Разм. Патраціць, расходаваць на ежу многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяршы́ць несов., в разн. знач. верши́ть;

в. спра́вы — верши́ть дела́;

в. стог — верши́ть стог;

в. дах — верши́ть кры́шу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакры́ць сов., в разн. знач. перекры́ть;

п. дах — перекры́ть кры́шу;

п. ваду́ — перекры́ть во́ду;

п. но́рму — перекры́ть но́рму

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і раскудлаціць. Чапцоў зняў фуражку, раскудлачыў пасівелыя валасы. Мележ. Узнеслі дзіця наверх, аж пад дах, раскудлачылі трохі сена, выскублі ямачку і паклалі Валю. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазеляне́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць зелянець; зрабіцца зялёным. На шырокім полі, дзе цімафееўка і канюшына зазелянелі, пасецца чарада кароў. Бялевіч. Берагі густа зазелянелі асакой і аерам. Якімовіч.

2. Паказацца, вылучыцца сваім зялёным колерам. Уперадзе зазелянеў дах школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драні́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і дранка. Млын ад хаты аддзяляе грэбля, такая высокая, што, седзячы на прызбе, Толя бачыць толькі другі паверх млына ды шэры дах з драніцы і, побач з ім, верхавіны надрэчных алешын. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вібры́раваць, ‑руе; незак.

1. Знаходзіцца ў стане вібрацыі. Устанавілі, што станок пры павышаных абаротах сапраўды вібрыраваў. Кулакоўскі. Калі круціўся прапелер, агромністы жалезны дах напружана вібрыраваў. Паслядовіч.

2. Дрыжаць, пералівацца. Голас Булая вібрыраваў на самых высокіх нотах. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закры́ты, -ая, -ае.

1. Які мае дах, сценкі.

З. вазок.

2. Не для ўсіх даступны.

Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).

3. Скрыты, унутраны (спец.).

Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.

Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Хмарнае з дажджом або снегам надвор’е. Не гудзі так, восень, Непагодай дзікай. Купала. Добра, калі асенняй непагодай — з дажджамі і золкімі вятрамі — ёсць над галавой дах, у хаце ўтульна і цёпла. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да працячы.

2. Не затрымліваць ваду або іншую вадкасць. Ужо даўно працякаў дах, прагнілі некаторыя дошкі ў вагоне. Лынькоў. Каваль асцярожна ачысціў зямлю з радыятара і з палёгкай уздыхнуў: радыятар не працякаў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)