Гімна́зія ’гімназія’ (БРС). Рус. гимна́зия, укр. гімна́зія. Паводле Фасмера (1, 407), з польск. gimnazjum (мн. л. gimnazja) або ням. Gymnasium (а гэта з лац. gymnasium). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. мова. Іншыя даследчыкі прапануюць больш дэталёвую гісторыю слова (падрабязны агляд у Шанскага, 1, Г, 74). Але для гімназі́ст (БРС), рус. гимнази́ст, укр. гімназі́ст крыніцай з’яўляецца рус. гимнази́ст, утворанае на рус. глебе (Шанскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атарапе́ць. Рус. оторопе́ть, укр. оторопі́ти ’тс’, оторопи́ти ’здзівіць, зрабіць аслупянелым’, ст.-рус. оторопъ ’спалох’. Тлумачэнне Шанскага (КЭСРЯ, 318), відаць, дакладна прадстаўляе словаўтваральную гісторыю слова ад *тороп ’спех’. У сувязі з гэтым надзвычай важна, што ў беларускай мове засведчана торап ’спалох, страх’ (Нас.: то́ропъ), адкуль і тарапі́цца ’пужацца’ (пра коней). Ад гэтага торап пры дапамозе цыркумфікса *о‑ — ‑ець і ўтвораны дзеяслоў атарапець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
храні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто складае (піша) хронікі (у 1 знач.). Такім чынам беларускі храніст уклаў у твор самую поўную для свайго часу гісторыю сваёй Радзімы. «Маладосць». Паводле звестак польскага храніста XV стагоддзя Длугоша, бітва пачалася імклівым націскалі літоўскай конніцы, якая абрушылася на левы фланг праціўніка. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Газо́н (БРС). Рус. газо́н, укр. газо́н. Запазычанне ў рус. мове (на пачатку XVIII ст.) з франц. gazon ’тс’ (а гэта са ст.-в.-ням.). Гл. Фасмер, 1, 382 (некалькі іначай гісторыю франц. слова прадстаўляе Шанскі, 1, Г, 10). Не зусім ясна, як франц. слова трапіла ў бел. мову: праз якую мову-пасрэднік? Рудніцкі (785–786) для ўсіх гэтых слоў прымае як непасрэдную крыніцу франц. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дані́на ’даніна’ (БРС, Нас.). Гэта слова можна лічыць вытворным ад прасл. *danь ’тс’. Аднак і форма *danina, магчыма, таксама ўжо была прасл. (*danina: параўн. укр. дани́на, рус. дани́на, польск. danina, серб.-харв. да̀нина). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 187. Фармальна гэта ўтварэнне фармантам ‑n‑ ад da‑ ’даць, даваць’, але Трубачоў (там жа, 188) дапускае больш складаную гісторыю гэтага слова (магчыма, што тут гетэраклітычныя варыянты *dor‑; *don‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заправі́ла, ‑ы, м.
Неадабр. Пра таго, хто іграе кіруючую ролю дзе‑н., верхаводзіць кім‑, чым‑н. П. Пестрак паказаў у рамане, што не кучка капіталістычных заправіл, а народ з’яўляецца той рэальнай сілай, якая творыць гісторыю. Хромчанка. Андрэя Драчуна і яшчэ самых галоўныя заправіл вёскі забралі на вайну ў першую мабілізацыю. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэх, граху́ і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі́, -о́ў, м.
1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі.
2. перан. Заганны ўчынак.
Грахі мінулых дзён.
3. у знач. вык. Грэшна, нядобра (разм.).
Г. так гаварыць.
◊
Далей ад граху (разм.) — пра нежаданне ўцягвацца ў непрыемную гісторыю.
З грахом папалам (разм.) — з вялікімі цяжкасцямі.
І смех і грэх (разм.) — і смешна, і сумна.
Няма чаго граху таіць (разм.) — трэба прызнацца.
Як на грэх (разм.) — як на зло, на няшчасце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
э́кскурс, ‑у, м.
Адхіленне, адступленне ад галоўнай тэмы з мэтай падрабязней высветліць пабочнае пытанне. К. Чорны часта выкарыстоўвае маналогі-споведзі герояў, якія з’яўляюцца своеасаблівымі экскурсамі ў іх біяграфіі. Дзюбайла. Экскурс у гісторыю — гэта зноў жа своеасаблівая падрыхтоўка ў зборніку «Вянок» да так знамянальных у ім слоў «Краю мой родны! Як выкляты богам...». Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улі́пнуць сов.
1. прям., перен. вли́пнуть;
у. у гразь — вли́пнуть в грязь;
у. у гісто́рыю — вли́пнуть в исто́рию;
2. разг. пло́тно обле́чь;
суке́нка ўлі́пла — пла́тье пло́тно облегло́ фигу́ру
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ашчэ́пак, ‑пка, м.
Разм. Кавалак чаго‑н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой — тонкі і востры ашчэпак крэменю. В. Вольскі. // Кавалачак чаго‑н. разбітага. Ашчэпкі пасуды — работа выдатных калхідскіх ганчароў і керамікаў; манеты Аляксандра Македонскага, Нерона, Мітрыдата — па гэтым можна чытаць гісторыю Калхіды. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)