пляска́ч, плескача, м.

Разм. Гучны ўдар далонню па якой‑н. частцы цела. Меншы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача. Хадкевіч. Пятрок падхапіў .. [Просю] аберуч і ўляпіў гэткага плескача, што аж слёзы пакаціліся на вочы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барыто́н, ‑а, м.

1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава. Прокша. // Спявак з такім голасам. Над возерам разлягалася чароўная песня: спяваў гучны барытон. Ваданосаў.

2. Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патрымаць.

2. у знач. прым. Ужываны, не новы. Нарэшце пашчасціла Паўлаўне! Інструмент, можна лічыць, куплены. Якраз такі, як шукалі з майстрам: патрыманы, але ў добрым стане, не дарагі, але гучны, сваёй — айчыннай фірмы. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. адпарыруй; зак.

1. Адбіць удар праціўніка (звычайна пры фехтаванні). Чарапіцкі з месца кінуўся да Барвіны.., але той ужо стаяў на нагах, гатовы адпарыраваць удары. Пестрак.

2. перан. Абвергнуць, адхіліць чые‑н. довады, папрокі. Калі ж дакладчык прабаваў адпарыраваць рэпліку, у пакоі ўспыхваў гучны рогат. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,

2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.

3. Зал. да балаваць.

•••

Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздрыгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і уздрыгнуцца. Гучны вокліч «Стой!» прымусіў Гудовіча ўздрыгануцца. Пятніцкі. «Дарагія землякі і зямлячкі!» — голас Любы крыху ўздрыгануўся. Васілевіч. Калі Дзямід Сыч вярнуўся на папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч. У танк маёра ўдарыў снарад, машына ўздрыганулася і стала. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магу́чы ’багаты’, ’магутны, які мае ўладу’ (Нас.), укр. могучий, рус. могу́чий, ст.-рус. могуть ’знатны’, могучий ’моцны, магутны’, могущий ’тс’, ц.-слав. могѧть ’гаспадар, уладар’, польск. mogący, чэш. mohoucí, славен. mogóč, серб.-харв. мо̏гућ, мо̀гућ, балг. могъщ, праслав. mogǫtʼ‑jь. Да магчы́ (гл.). Са ст.-слав. ці ц.-слав. паходзіць карм. магу́шчыгучны (звон)’ (Мат. Гом.). Сюды ж прыслоўе магуча ’багата’, ’моцна’, ’шмат’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́гатгучны, нястрымны смех’ (ТСБМ, Шат., Байк. і Некр., ТС; пух., Сл. ПЗБ), рёгат ’тс’ (Растарг.), ’празмерны рогат’, ’іржанне’ (Нас.), ро́гаткі ’смех’ (Сцяшк. Сл.). Укр. ре́гіт, рус. рёгот ’тс’, польск. rzegot ’кваканне’, н.-луж. rjagot ’бразганне, звон, трэск, шум, кваканне, краканне, гогат’, в.-луж. rjehot ’іржанне’, чэш. řehot, řeht ’іржанне, смех’, славац. rehot ’тс’ — аддзеяслоўныя ўтварэнні з суф. *‑ot‑/‑ъt‑ са значэннем ’грукат’. Да paгатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыць ’балбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́рити ’балбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тосити ’балбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́рить ’балбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑гучны; праніклівы’, хец. tar‑ ’казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2-3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарсі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад фарсіраваць.

2. у знач. прым. Які адбываецца хутчэй звычайнага; паскораны. І яшчэ ніхто не ведаў, што сюды фарсіраваным маршам падыходзяць яшчэ дзве роты і будуць не пазней поўдня. Караткевіч. // У шахматнай гульні —вельмі хуткі, непазбежны. Фарсіраваны маг.

3. у знач. прым. Узмоцнены па гучанню, больш гучны, чым звычайна. Фарсіраваны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)