Кадо́л ’тонкая вяроўка, якой прывязваюць рыбацкую сець’ (Мат. Маг.), ’вельмі грубая вяроўка (якая накладаецца на кола, пры дапамозе якога падымаюць вуллі-калоды на дрэва’ (Маш.) ’канат для парома’ (Маш.), кадола ’вяроўка, пры дапамозе якой невад прыводзіцца ў рух’ (Браім, Рыбалоўства), кадоп ’тонкая вяроўка, да якой прывязана сець’ (бых., Мат. АС), кодол ’вяроўка ў невадзе, за якую яго цягнуць’ (ТСБМ). Укр. дыял. кодола ’вяроўка, прывязаная да крылляў невада’, ’канат’. Жэляхоўскім засведчаны кодільничий ’які цягне невад’. Рус. валаг., цвяр. і інш. кодолгрубая вяроўка, канат (якарны) або канат для выцягвання рыбалоўнай снасці’. У рус. гаворках зафіксаваны і значэнні тыпу ’калодзежны шост’, а таксама дзеяслоў кодолить ’прывязваць каня на пашы’, кодол ’вяроўка, якой прывязваюць каня’ (арх. і інш.). Геаграфія бел. слове (прыпяцкі і дняпроўскі басейны) сведчыць аб верагодным вандроўным характары слова, аднак назваць з пэўнасцю крыніцу запазычання цяжка. Для рус. кодол, укр. кодола прапанавалі ў якасці такой крыніцы ст.-ісл. kadall ’якарны канат, вяроўка’, ст.-швед. kadhal, аднак ёсць і іншыя версіі аб паходжанні рус. слоў, гл. Фасмер, 2, 276. Калі запазычанне тэрміна ва ўсх.-слав. мовы можна дапусціць, то гісторыя яго экспансіі застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́ззе ’сухія сцяблы маку’ (в.-дзв., Шатал.), драг., стол. ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ), лабузьё ’сцябло маку з лісамі’ (Жд. 1), міёр. лъбазьзёгрубая, тоўстая трава’ (Нар. сп.), дзярж. лабузе ’сена нізкай якасці’ (Бед. дыял. хрэст.), падес. лсібузяк ’сцябло і лісце агуркоў’, стол. лабузнік ’тс’ (ДАБМ). Укр. хобузє ’вялікі бур’ян, ламачча’ (пры хобуз/ /лобуз ’бур’ян’), вял.-польск. куяўск. labuzie ’пухоўка, Typha L.’, labęzie, lamiizie ’аер, Acorus L.© ст.-польск. lobozie ’націна’, варшаўск. lobydzie ’паціна бульбы’. Прасл. lobuzbje/ jlabuzbi̯e (Слаўскі, 5, 129). Да лабазіі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Абмеркаванне, разбор каго‑, чаго‑н. з мэтай ацаніць вартасць, выявіць і выправіць недахопы. Крытыка і самакрытыка. Разгортваць крытыку. Крытыка недахопаў. □ Крытыка — незаменны сродак у выхаваны кадраў. «Звязда».

2. Даследаванне, навуковая праверка правільнасці, дакладнасць чаго‑н. Крытыка гістарычных крыніц.

3. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, тлумачэнне або ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва. Тэатральная крытыка. Музычная крытыка. □ Крытыка і літаратуразнаўства — гэта тая галіна літаратурнага жыцця, у якой абагульняецца самае перадавое, самае каштоўнае ў мастацкай творчасці. «Беларусь».

4. зб. Крытыкі.

•••

Аглабельная крытыкагрубая, неабгрунтаваная крытыка; крытыканства.

Навесці крытыку гл. навесці.

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі гл. вытрымліваць.

[Ад грэч. kritikē — майстэрства разбіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрыз 1, ‑а, м.

1. У архітэктуры — верхняя частка збудавання ў выглядзе паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, звычайна ўпрыгожаная малюнкам. Дарычны фрыз. Арнаментальны фрыз.

2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе — выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы, размешчанай на верхняй частцы сцяны ўсярэдзіне ці звонку будынка. А на сценах доўгі, .. і шырокі фрыз, на якім намаляваны высокія, у рост дзіцяці, казачна-бардовыя мухаморы. Караткевіч.

3. Аблямовачная арнаментальная паласа дывана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.

[Фр. frise.]

фрыз 2, ‑у, м.

Уст. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі ​2. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу.

[Фр. frise.]

фрыз 3,

гл. фрызы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раго́жа, раго́жкагрубая ўпаковачная тканіна’, ’посцілка’, ’тканіна рэдкага перапляцення’ (ТСБМ), рого́жа, рэдка рого́га ’сплеценая з травы посцілка’ (ТС), раго́шка ’мачалка з лубяных палосак’ (Сл. ПЗБ), раво́шка ’мачалка’ (Сцяшк. Сл.), рус. рого́жа, укр. рого́жа, польск. rogoża, чэш. і слав. rohož ’рагожа’, ’пляцёнка з чароту, саломы’, славен. rogóža ’чаротавы верх вазка’, серб. ро̀гожина, харв. rógožina ’цыноўка з рагожы’, балг. рого́жка ’тс’. Прасл. *rogoža вытворане ад *rogozъ ’чарот, трыснёг’ (Фасмер, 3, 490). Махэк₂ (420) адносіць слова разам з нова-в.-ням. Rohr ’камыш’, гоц. raus, герм. *rauza‑ да рэліктаў “праеўрапейскага”. Гл. таксама наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радабо́дзіна, радабо́ціна, радабо́ззя ’рэдкае, няякасна вытканае палатно’ (лід., ганц., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), радабо́дзь, радабо́ць ’рэдкае (пра палатно, пасеў, сенажаць)’ (Нар. словатв., Варл.), ’рэдкія ўсходы’ (Юрч.), ’грубая, рэдкая тканіна’ (Янк. 3.), radabócie ’рашотка’ (Арх. Федар.), радабо́ддзе: з радабоддзя хмар зрэдку вытыркаўся месяц (Асіпенка, Полымя, 1992, № 5). Ад рад1 (гл.) і бада́ць (< *bosti) (гл.), параўн. серб.-харв. бо̑д ’укол’, ’спосаб шыцця і пляцення’, ’пятля ў пляценні’, ’калючка’, макед. бод ’шывок’, ’вастрыё’, балг. бод ’укол вострым’, ’тып пляцення’, ’шывок пры вышыванні’, якія ўзыходзяць да *bodъ. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 29), ад рэдкі (гл.), у аўтара радкі́: «усё тое, дзе рэдка стаяць бодкі — пункты».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галайстра́ ’галота’ (БРС). Бліжэйшыя адпаведнасці ва ўкр. мове. Параўн. укр. гала́йстра ’натоўп, гурт народу, дзяцей’, хала́йстра, хала́стра ’зброд’ (прыклады са слоўніка Жэляхоўскага), галайстра́ ’натоўп дзяцей’ (паўночнанадднястроўскае). Паколькі ва ўкр. мове гэтыя словы ў заходніх дыялектах, то можна меркаваць, што яны запазычаны з польск. мовы. Параўн. польск. chałastra, hałastra, hałajstra ’тс’. Гэта слова ёсць і ў чэш. мове (halastra, chalastra ’тс’, у ляшскіх гаворках) і ў славац. (hajstra, hajštra, hojštraгрубая жанчына’). Лічыцца словам няяснага паходжання (Махэк₂, 157; Брукнер, 175, 676; апошні дае вельмі няпэўную этымалогію: магчыма, звязана з chátra, chasa, чэш. словамі для «зброду»). Адносна бел. слова можна толькі меркаваць, што яно, як і ўкр. слова, запазычана з польск. мовы. Падрабязны агляд этымалагічных версій гл. у Слаўскага, 1, 398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панёва ’спадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус. поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн. поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр. поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус. понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав. понꙗва, серб.-харв. по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен. ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лудан, ст.-бел. луданъ ’гатунак шаўковай тканіны’ (1710 г.) запазычана (ва ўсх. Беларусі) з рус. лудан (Булыка, Лекс. запазыч., 116), якое з адыг. läudan (роднаснае з чаркеск. loudan), абазінск. laudan, асец. (дзігорек.) laewdanæ ’шаўковая тканіна’, ’шаўковая хустка’ (Абаеў, Этимология–63, 118) і не звязана з рус. луда ’верхняе адзенне, якое лічыцца запазычаннем з герм. моў, параўн. ст.-паўн. герм. loði, ст.-англ. loða ’шарак, плашч’, ст.-в.-ням. lodo, luda ’дзяруга, радно’ (Абаеў, там жа, 117–118; Філін, Происх., 572–573). Аднак Кабылянскі (Мовознавство, 1976, 6, 51), разглядаючы ўкр. лу́дінє ’адзежа, адзенне’, схіляецца да думкі аб супольнасці слав. і герм. праслова і адмаўляе запазычанне яго з герм. Блізкае фанетычна польск. loden ’грубае калматае сукно’, ’паліто з такога сукна’ узыходзіць да с.-в.-ням. lode, ням. Lodenгрубая калматая тканіна’ (Слаўскі, 5, 320–321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)