Гі́ба ’мера палатна па даўжыні асновы ад аднаго вугла сцяны да другога, каля 4–6 метраў’, гіба́ ’тс’ (Сцяц.), гі́ба (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да гіба́цьгнуць’ (гл.). Параўн. таксама гіба́ті ’складаць палатно гармонікам (пры адбельванні)’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губ ’мера палатна’ (Сцяшк.). Да гнуць, губі́ць, гіба́ць (гл.). Параўн. і гі́ба ’мера палатна’ (гл.). Да гэтай групы слоў, здаецца, адносіцца і губа́ ’кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой’ (Яшкін). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 164–165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губі́ць ’губіць’ (БРС, Нас., Бяльк.). Параўн. рус. губи́ть, укр. губи́ти, польск. gubić, чэш. hubiti, серб.-харв. гу̀бити, балг. гу́бя. Прасл. *gubiti (аблаўтная форма да *gъb‑; параўн. гнуць < *gъbnǫti). Гл. Фасмер, 1, 469; Трубачоў, Эт. сл., 7, 188–189. Параўн. літ. gùbti ’гнуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзі́ла1 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Да вадзіць1. Словаўтваральная паралель тачыла.

Вадзі́ла2 ’павадок у каня’ (Дзмітр.). Да вадзіць. Параўн., аднак, рус. удила ’тс’.

Вадзі́ла3 ’прылада гнуць палазы’ (Бяльк.). Да вадзіць. Параўн. укр. водило ’доўгая жэрдка, варочаючы якой згінаюць калёсны вобад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіба́ла ’бабка, абрубак дрэва, на якім бондар гне абручы’ (Бяльк.). Рус. дыял. гиба́ло ’тс’. У іншых слав. мовах значэнне адпаведных слоў адхіляецца ад семантыкі ва ўсх.-слав. лексемах. Да *gybatiгнуць’ (гл. гіба́ць), суф. *‑dlo. Прасл. тып утварэння, агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 216 (пад *gybadlo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагі́б (пэрэгі́б) ’сустаў’ (брагін., петрык., Шатал.). Дакладным адпаведнікам з’яўляецца серб.-харв. прѐгибак ’тс’. Прасл. *per‑gybъ (рус. переги́б, польск. przegib, чэш. přehyb, славен. pregíb, серб.-харв. пре́гиб ’згіб, згінанне, перагіб, перагінанне’, месца, дзе нешта перагнутае’, славац. prehyb ’прагін’) < прасл. *per‑gъ(b)‑nǫti, шматраз. *gybati > гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́матны ’тоўсты, грубы, гаматны’ (БРС), ’завялікі (пра адзенне, абутак)’ (Сцяц. Словаўтв.). Няяснае слова. Можа, звязана з укр. гматни́й ’гібкі’, гма́та́ти ’камячыць, гнуць’ (Грынч.), польск. gmatwać ’заблытваць і да т. п.’, gmatać ’тс’ (аб гэтых лексемах гл. Слаўскі, 1, 297–298). Параўн. яшчэ га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

Выпрастаць спіну.

Гнуць спіну

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.

За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.

На ўласнай спіне зведаць што-н. — на сваім вопыце.

Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.

Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Рабіць што-н. за спінай у каго-н. — без ведама каго-н.

|| памянш. спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. спінны́, -а́я, -о́е.

Спінныя пазванкі.

С. мозг (у пазваночніку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ке́ўкнуць1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.

Ке́ўкнуць2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіба́цьгнуць’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.), ’мясіць, рабіць (каравай)’ (Сцяц.). Адносіцца да прасл. *gybati (апафанічная форма да *gъbnǫti : *gubiti): рус. дыял. гиба́ть, укр. дыял. гиба́ть, польск. дыял. gibać, серб.-харв. ги́бати, ст.-слав. гыбати і г. д. (падрабязны агляд форм і дыскусія ў Трубачова, Эт. сл., 7, 216–217). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 274–275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)