подо́шва в разн. знач. падэ́шва, -вы ж.;

подо́шва ре́льса падэ́шва рэ́йкі;

подо́шва горы́ падэ́шва гары́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамяша́цца, ‑аецца; зак.

Дабавіцца, далучыцца да чаго‑н. Да смольнага настою сухое ігліцы дамяшаўся пах бензінавай гары. Беразняк. Да вінтовачных стрэлаў дамяшаліся аўтаматныя чэргі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імклі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць імклівага; вялікая хуткасць, шпаркасць. Імклівасць рухаў. Імклівасць горных патокаў. □ Пушчаны з гары снежны ком набывае ўсё большую і большую імклівасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаці́ць сов.

1. скати́ть;

с. ка́мень з гары́ — скати́ть ка́мень с горы́;

2. (в трубку) ската́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лягорычча, ля́гарре, лягары́чышча, лягорре ’месца каля гары’ (слаўг., Яшк.). Да ля1 і гара з суфіксамі ‑ьje і ‑išče.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахо́ннасць ’адхон, спад гары, берега’ (нясв., слаўг., Яшк.). Беларускае. Відаць, утварылася шляхам кантамінацыі лексем пахілы і паточнасць ці ^склочнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узле́ссе, ‑я, н.

Край лесу. На Саўкавай гары.., на самым узлессі пушчы, была закончана пабудова лагера. Брыль. Выйшаў [я] на ўзлессе, прымасціўся на шырокім бярозавым пні. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вершалі́на, ‑ы, ж.

Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паасыпа́цца, ‑аецца; зак.

Асыпацца — пра ўсё, многае. Схілы гары паасыпаліся, і яна выглядае цяпер не такой высокай. В. Вольскі. Мятліца паасыпалася і тырчала белаватаю травяною саломаю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удале́ц, ‑льца, м.

Смелы, адважны, храбры чалавек. Многа зім і лет мінае. Днём і ноччу з той пары Удальца яна [дачка цара] чакае — Не імчыцца конь з гары. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)