Віліна ’крывуліна, скрыўленне’ (Юрч., Фраз., 1) — сінгулятыўны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑in‑а, відавочна, ад *vil‑a, роднаснага з такімі лексемамі, як вілы (гл.), віліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыро́жківілы на тры рагі’ (Мат. Маг.), трыро́гіе ві́лкі ‘тс’ (Янк. 1), трыро́гі ‘тс’ (Янк. 2). Да тры і рог (гл.), больш архаічная форма ў параўнанні з трохрожкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздо́р ’драўляныя вілы’ (барыс., Сл. ПЗБ), рус. дыял. раздо́р ’расшчэпленае дрэва’, ’заезд пры аранні’, ’стан, калі дзве ліны (у бурлакоў) шырока разыходзяцца ў розныя бакі’. Ад раз- і драіць, дзерці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасахі́, посохі ’вугал ля печы, дзе стаяць вілы, качэргі’ (Нікан.). Зборны назоўнік ад посах, палес. посох ’кіёк’ (ТС), які праз рус. посох, ст.-рус. посохъ са ст.-слав. посохъ. Да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачоўнік ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (стол., Бейл.; ТС). З мячэ́ўнік (гл.) пад уплывам вядомага на Палессі мач ’драўляныя вілы’. Такое найменне касача перайшло з роду гладыёлусаў (Gladiolus) у выніку блытаніны (з-за падабенства).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Тое, што і мятла. А вілы, граблі і мяцёлкі,.. Каля варот адны стаялі — Таксама працы ўжо чакалі. Колас.

2. Спец. Суквецце некаторых раслін, якое нагадвае па форме мятлу. Бездапаможна пнуцца ўгару сіва-зялёныя мяцёлкі аўса. Брыль.

3. Абл. Мятліца. Улетку па гэтай дарозе вазілі з паплавоў сена, мяккае, як воўну, жыта напалам з гірс[о]й і мяцёлкай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́зкі1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.

Рэ́зкі2вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільнік ’дзяржанне ў вілках’ (віц., добр., Шат., Мат. Гом.) — вытворнае з суф. ‑нік (< ьn‑ikъ) ад ві́лы (гл.). Параўн. славен. vȋlnik ’галіна, якая можа служыць асновай у вілах для сена’; ’дзяржанне ў вілах для гною’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць глухі адрывісты гук (пры падзенні, якіх‑н. рухах і пад.). Суха шахала салома, вылятаючы на падстаўленыя вілы, — змятая, перакручаная, з абвялымі, патанчэлымі каласамі. Савіцкі. Чутно, як шахае піламі стары тартак. Сабаленка.

2. З энергіяй, сілай рабіць што‑н. Пракос за пракосам шахала [маці], скінуўшы душны каптан, аж адпаўзаў ад страху далей у затоку туман. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рагачы́ ’прылада для звівання нітак’ (Сцяшк.), ’звязаныя разам тры драўляныя калкі, на якія ставілі калыску’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’драўляныя вілы’ (Выг.), рагачэ́ ’прылада, якой абмерваюць поле’ (гродз.). Ад рог1 (гл.). Усе прадметы маюць вытыркальныя часткі, якія напамінаюць рогі жывёлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)