вы́перці, ‑пру, ‑праш, ‑пра; пр. выпер, ‑рла; зак.
1. што. Выціснуць, выдушыць што‑н. адкуль‑н. Выперці дно ў бочцы. Выперці шыбу.
2. каго. Разм. Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выперці дзяцей з хаты. □ Напэўна б сход сарваўся, Але Трэзор Прыдумаў, чым даць рады: За вуха ўхапіў Свінню, Казёл паддаў ёй ззаду, і выперлі нягодніцу на двор. Корбан. // Выключыць, звольніць каго‑н. адкуль‑н. Выперці з установы.
3. без дап. Разм. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперці наперад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обяза́ть сов.
1. (предписать) абавяза́ць;
обяза́ть вы́ехать в срок абавяза́ць вы́ехаць у тэ́рмін;
2. (вызвать чем-л. на ответную услугу) зрабі́ць ла́ску, зрабі́ць паслу́гу;
ты меня́ о́чень обя́жешь ты зро́біш мне вялі́кую ла́ску (паслу́гу);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папе́рад,
Разм.
1. прысл. Уперад. Выехаць наперад. □ Узваліў [Мітрафан] бочку на плечы і панёс. [Эрна] пайшла паперад — паказаць, дзе паставіць. Ракітны.
2. прысл. Спачатку, раней. Паперад умыйся, а потым садзіся есці. □ Паперад пасівее, пакуль Іван яе возьме. Ермаловіч.
3. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «паперад» выражае часавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет або асобу, раней за якія кім‑, чым‑н. было ўтворана якое‑н. дзеянне. Мікіта не даў сябе ўпрошваць — адно перакуліў у рот паперад усіх сваю шклянку і, кусаючы на хаду.. хлеб, спехам падаўся да парога. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; зак.
1. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль‑н. Мячык выкаціўся на дарогу. Яблык выкаціўся з кошыка. □ У старога паволі выкаціліся з вачэй дзве слязінкі. Чорны. // З’явіцца на небе (пра сонца, месяц, зоры). З-за лесу выкацілася сонца, іскрыстае, цёплае. Сачанка. // Выехаць адкуль‑н., куды‑н. З-за рогу борзда і крута выкаціўся з задзірлівым лапатаннем трактар. Шынклер. Брук скончыўся, і воз выкаціўся на дарогу мяккую, з пясочкам. Арочка.
2. Разм. Хутка выйсці, выбегчы адкуль‑н. Андрушка пабег да свайго сябрука Паўліка, свіснуў каля хаты. Паўлік выкаціўся мігам. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.
1. Коцячы, перамясціць куды‑н. Выкаціць бочку. Выкаціць бярвенні на бераг ракі. // без дап. Хутка выехаць. На плошчу.. выкаціў і спыніўся гарачы, запылены аўтобус. Брыль.
2. перан. Разм. Знішчыць агнём. Неяк зімой, яшчэ пры панах, іхнюю вёску амаль дашчэнту выкаціў пажар. Брыль. / у безас. ужыв. Мы самі ў гэтым млыне з бабамі і дзецьмі тулімся. Усё жытло агнём выкаціла. Чорны.
3. Разм. Вылучыць, вылупіць (пра вочы). Гаўрыла як сядзеў, так і [ш]лёпнуўся аб зямлю нежывы. Заўтра найшлі: ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў, а вочы на лоб выкаціў. Гарэцкі.
•••
Выкаціць (вылупіць) бельмы — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перасту́п 1 ’парог у хаце’ (віц., Нік. Очерки; Касп.). Ад пераступі́ць, да пера- і ступа́ць (гл.). Лексема супрацьпастаўлена слову парог (< *porgъ), гл.; апошняе ўжывалася для наймення падрубаў: у дзвярной сцяне падруба рабілася з тоўстага (да 50 см таўшчынёй) камля дрэва (параўн. лац. līmen ’парог’ — літ. liemuõ ’ствол дрэва’), каб засцерагчы хату ад пранікнення ў яе свойскіх птушак, земнаводных і інш. гнюсу, снегу, вільгаці, а з хаты — малых дзяцей (Махэк₂, 478). У гэтым выпадку пераступ — мяжа, што аддзяляе сваё ад чужога, добрае ад злога, параўн. польск. przestąpić próg ’выйсці на двор’ > ’выехаць з айчыны’, рус. преступник ’злачынца’. Сюды ж пераступіць ’схадзіць’ (добр., Мат. Гом.).
◎ Перасту́п 2, перасту́пнік ’пярэступ, Bryonia alba L.’ (віц., гродз., Кіс.), перастук ’расліна, падобная да хмелю, абвівае платы; у яе корань, як у бульбіны ці бручкі; яго даюць карове ’як спорацца” (каб давала больш малака)’ (ТС), укр. переступень, рус. переступень, uoRbZK. przestąp, чэш. мар. pristup ’тс’. Расліна з’яўляецца чарадзейнай, небяспечнай для розуму і душы. У яе корані знаходзіцца нячыстая сіла — так меркавалі, зыходзячы з формы яе кораня. На сёмы год з кораня выходзіць, выступае д’яблянё, пераходзіць на каго-небудзь (Махэк, Jména, 227). Да пера- і ступаць (гл.), параўн. перастойны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́бавіць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак.
Разм.
1. каго-што. Выцягнуць, дастаць што‑н., што засела, загрузла. Выбавіць воз з гразі. Выбавіць каня з дрыгвы. □ [«Газік»] глыбока засеў усімі сваімі чатырма гумавымі нагамі, і часам здавалася, што цяпер не ўсякая сіла зможа яго выбавіць. Ракітны. // перан.; каго. Вызваліць каго‑н. адкуль‑н., дапамагчы выйсці з цяжкага, небяспечнага становішча. Выбавіць з няволі. Выбавіць з бяды. □ [Патапчык:] — Мабыць, пакуль мы тут жартуем, Сымона ў склеп запраторылі. Хадзем, выбавім мы яго адтуль. Чарнышэвіч.
2. каго. Пераканаць, прымусіць каго‑н. выйсці, выехаць адкуль‑н. Выбавіць дзяцей з хаты на вуліцу.
3. што. Знайсці вольны час. [Якубовіч:] — Мой Амелька, як выбавіць дома вольную часіну, трынкае на мандаліне. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уз’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
1. Заехаць на больш высокае месца. Калі ў з’ехалі на ўзгорак, Сяргей папрасіў шафёра спыніцца, вылез з машыны. Шахавец. Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг. Хомчанка. // Едучы, трапіць куды‑н., заехаць, выехаць куды‑н. Як толькі ўз’ехалі на прыгуменне, Тамаш пачаў непакоіцца. Чарнышэвіч. Сонца ўжо схавалася за лес, як на шашу з прасёлка ўз’ехала фурманка. Місько. Услед за маладымі, уз’ехалі па двор яшчэ два вазкі з дружкамі. Васілевіч.
2. Паехаць на каго‑, што‑н. Упаў [Міхал], ткнуў нагою пад задняе кола, што якраз у той момант уз’ехала на дарожны камень. Чорны. Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лецець, ‑лечу, ‑леціш, ‑леціць; зак.
1. Узняўшыся адкуль‑н., паляцець. Птушка вылецела з гнязда. □ З самага крайняга вулля нечакана вылецеў рой. Кулакоўскі. // З’явіцца, паказацца адкуль‑н. у час палёту. Самалёты вылецелі з-за хмары. // Пачаць палёт, адправіцца, адляцець. Самалёт ужо вылецеў з Кіева.
2. З сілай вырвацца, выйсці на паверхню, прастор. Куля вылецела з ствала. Корак вылецеў з бутэлькі. // Імгненна выпасці адкуль‑н., з чаго‑н. Вылецелі шыбы ад выбуху.
3. перан. Імкліва выехаць, выбегчы адкуль‑н. Раптам з-за павароту дарогі вылецелі насустрач.. машыне тры грузавікі. Шамякін. Грыша схапіў кашулю і подскакам вылецеў з пакоя. Пестрак.
4. перан. Разм. Выбыць адкуль‑н. не па свайму жаданню. Вылецець з інстытута. Вылецець са службы.
•••
Вылецець (выскачыць) з галавы (з памяці) — забыцца.
Вылецець кулём (куляю) — тое, што і выскачыць кулём (куляю) (гл. выскачыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Адразу, адным прыёмам зрабіць што‑н. Каб не давялося потым наракаць на сябе, яна [Юля] тут жа шухнула ў печ з вядра — вуголлі зашыпелі. Гроднеў. // Нечакана, раптоўна паваліцца. Стаяць нязручна, умошчваюся прысесці і чуць не шухнуў вобземлю. С. Александровіч.
2. Хутка абваліцца, асыпацца, спаўзці, з’ехаць куды‑н. Зямля шухнула ў дзірку і ледзь не засыпала мяне. Сачанка. Раптам зверху на яго [Петрыка] шухнула салаш. Гілевіч.
3. Надысці, настаць, прыйсці (пра якую‑н. з’яву, надзею). Пасля свята раптоўна шухнула адліга. Савіцкі.
4. Выехаць, выбыць адкуль‑н. [Галасок:] — Ды яно так і будзе, як Вербец кажа: з сваёю брыгадаю яны заробяць. Горад будуецца. І я прашу вас, таварыш старшыня, прыміце меры, бо ўслед за імі і ўся мая брыгада шухне. Савіцкі.
5. Рэзка, нечакана, з сілай падзьмуць, павеяць. Шухне [вецер], Аж самлееш, на нагах ты, Водар мяты і сасновых смол. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)