растрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрывожыць.

2. у знач. прым. Якога апанавала трывога, хваляванне. — Можна, Рыгор Міхасевіч? — адчыніўшы дзверы, запытала растрывожаная Ліба. Гартны. Не лёгка паддаюцца сну растрывожаныя сэрцы. Кулакоўскі. // Які выказвае трывогу, сведчыць пра трывогу, хваляванне. Растрывожаны позірк.

3. у знач. прым. Прыведзены ў рух, разварушаны. Растрывожаны мурашнік. Растрывожаны вулей. □ Растрывожаныя рыжыя казюлі і чэрві ўсплылі на паверхню чорнай прорвы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorъ ’твор’, якое звязана з *tvarъ ’твор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turīt ’мець’, грэч. σορός ’пахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyć ’рабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пень, пэнь ’ніжняя частка ствала спілаванага або зламанага дрэва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Яруш., Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’бервяно’ (віл., воран., Сл. ПЗБ), ’дрэва наогул’ (чэрв., барыс., Сл. ПЗБ), ’куча галля, ламачча’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’смаляны пень на падпал; хлыст дрэва’, ’пень с карэннем; шышак’: пень, апенак, ’цвёрдая частка пяра; адросткі пер’яў’, пе́нне, пення ’адросткі пер’яў’ (Сл. ПЗБ), пеньвулей, калода’ (Скарбы), ’калодачны вулей’ (Нікан., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’ляжачы вулей’ (ЛА, 1), ’частка снапа ад перавясла да зрэзу’ (мін., лаг., Шатал.), сюды ж пеньчужо́к ’аб’едзенае жукамі сцябло бульбы’ (Сл. ПЗБ), ’някемлівы, нездагадлівы’ (міёр., З нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Нас.): параўн. укр. пень, рус. пень, польск. pień, н.- і в.-луж. pjeńk, чэш., славац. peň, славен. pẹ̑nj, pȃnj, серб.-харв. па̑њ, макед. пен, балг. пън. Прасл. *pьnʼь, роднаснае з літ. pínas ’галіна’, ст.-інд. pínāka‑ ’кій’, ст.-грэч. πίνας ’бервяно, дошка’, ст.-в.-ням. witu‑vîna, ст.-н.-ням. vîne ’куча дроў’ (Фасмер, 3, 233; Бязлай, 3, 7–8; Махэк₂, 443; Покарны, 830).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вяргу́ля, вэргу́ля ’верхняя частка вулля-калоды’ (нараўл., Анох.). Укр. чарніг. варґуля ’гуз (на галаве)’. Узыходзіць да хойн., браг. варгу́ля, варґу́ля ’нарасць на дрэве, якую адрэзвалі і накрывалі ёю калоду-вулей’ (Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). З польск. warga, wargula ’губа’. Гл. яшчэ вургу́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закро́п ’прынада з пахучай травы для пчол’ (Сл. паўн.-зах.). Паколькі крапі́ць (гл.) азначае ’абпырскваць вулей рэдкай прынадай’ (Анох., 337), закроп трэба разглядаць як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова закрапіць. Параўн. рус. дыял. окроп, укр. окріп ’квецень, вар’ (гл. Фасмер, 3, 130–131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кало́да 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Кароткае тоўстае бервяно. [Мядзведзіца] пераварочвала старыя, трухлявыя калоды, заваленыя бураломам, і ў чорнай вільготнай глебе заўсёды знаходзіла пад імі мноства тлустых лічынак, чарвей і слімакоў. В. Вольскі. Калоды звязалі браты адну з адной і зрабілі моцны плыт. Якімовіч. // Абрубак тоўстага бервяна, прыстасаваны для якіх‑н. гаспадарчых або бытавых патрэб. [Гаспадар] сядзеў у адной бялізне на калодзе перад лямпаю і круціў папяросу. Чорны. У дашчанай майстэрні Ігнась з грукатам і лёскатам выпростваў на калодзе вялікія лісты бляхі. Мурашка. // перан. Разм. пагард. Пра непаваротлівага, нязграбная чалавека.

2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва. Пасека, якая налічвала не больш дваццаці вулляў, старасвецкіх калод, знаходзілася за садам і ўпіралася ў малады сасняк. Пестрак. Старасвецкі гэты вулей — выдзеўбаную дубовую калоду — прывыклі бачыць на сасне. Навуменка.

•••

Цераз пень калоду гл. пень.

кало́да 2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Камплект ігральных карт. [Ліза і Наталля] дасталі з-за люстэрка растрыбушаную, як вага, калоду карт і варажылі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малі́за, малі́са ’меліса аптэчная, Melissa officinalis L.’ (гродз., Кіс.; міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’пахучая трава, якой націраюць вулей у сярэдзіне і зверху’ (воран., З нар. сл., Сл. ПЗБ). З польск. malesa, malisa ’кацямятка каціная, Nepeta cataria’, якая з лац. melissa, запазычанага са ст.-грэч. μέλισσα ’пчала’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. узвалок, ‑лакла, ‑ло; зак., каго-што.

Разм.

1. Падняць наверх што‑н. цяжкае, грувасткае; усцягнуць. Узвалачы мех на воз. □ Нехта вулей узвалок на верхавіну. Лобан. // Намагаючыся, з цяжкасцю ўзвезці куды‑н. Але вось конь узвалок сані на горку і пайшоў лягчэй, мы нават пачалі адставаць. Дамашэвіч.

2. З цяжкасцю паставіць на ногі. Леапольд Гушка сяк-так узвалок каня на ногі і павёў дадому. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)