любе́зный

1. ласка́вы, мі́лы, ве́тлівы, прыя́зны;

любе́зный приём ласка́вы (ве́тлівы, прыя́зны) прыём;

2. (в обращении) прил. дарагі́, ласка́вы;

любе́зный чита́тель! дарагі́ (ласка́вы) чыта́ч!;

3. (в обращении) сущ., уст., фам. шано́ўны, -нага м.;

послу́шай, любе́зный! паслу́хай, шано́ўны!;

4. (возлюбленный) сущ. лю́бы, -бага м.; каха́ны, -нага м.;

бу́дьте любе́зны бу́дзьце ласка́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гала́нтны (БРС). Рус. гала́нтный, укр. гала́нтний. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы. Рус. гала́нтный узята з франц. galantветлівы, галантны’ або ням. galant (< франц.). Падрабязна аб гісторыі запазычання ў рус. мове гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13–14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моўна ’выразна, моцна’ (Нас.), моўнасць ’вымова, дар слова, выразнасць’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), моўны ’размоўны, гаваркі, які валодае прыгожай мовай’, ’ветлівы’ (Нас., ТС; гродз., Сцяшк. Сл.). Паланізмы. Параўн. польск. mownie, mowność < mowny, mówny ’які можа гаварыць, якому лёгка гаварыць аб чым-небудзь, гаваркі, балбатлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непала́дкі, ‑дак і ‑каў; адз. непаладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Адсутнасць наладжанасці; недахопы ў рабоце чаго‑н. [Марцін:] — Слоў няма: МТС перадавая, але ўсякіх непаладак там вельмі многа. Лупсякоў. Стрыманы, ветлівы, камандарм амаль заўсёды, прыязджаючы ў дывізію, быў незадаволены, знаходзіў розныя непаладкі. Мележ.

2. Непаразуменні, сваркі; нелады. Апошні рубеж сталасці пройдзен, выпрабаванне на трываласць сям’і зроблена. Мінулі хвіліны спрэчак і непаладак. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́чны ’рачны’ (Байк. і Некр.). Мяркуючы па націску, з польск. rzeczny ’тс’.

*Рэчны́1 речпый ’языкаты’ (пін., Нар. лекс.). Да рэч2.

Рэчны́2 ’ганарлівы’ (жытк., Нар. словатв., ТС), рачны́ ’самаўпэўнены, нахабны’ (Сцяшк. Сл., Сцяц. Сл.). Відаць, далейшае развіццё семантыкі ад рэчны1 (гл.), але нельга выключыць уплыў польск. grzecznyветлівы, выхаваны’, хаця націск робіць такое дапушчэнне сумніўным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́цька, -і, мн. ба́цькі, -аў, м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

Родны б.

2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

3. Самец у адносінах да свайго патомства.

4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжн.).

Б. авіяцыі.

Выліты бацька, копія бацька (разм.) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае да бацькі.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Увесь у бацьку (разм.) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае да бацькі.

|| прым. ба́цькаў, -кава (да 1 знач.) і ба́цькаўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ба́рзо ’вельмі’ (Бесар.), бардзо (пінск., Бяс.), ст.-бел. барзо (Гіст. лекс., 97; Нас. гіст.: XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. ба́рдзо, барзо, барз і г. д. (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bardzo, barzo, barz і г. д. ’вельмі’ (а гэта да прасл. *bъrxъ ’хуткі’, гл. падрабязна Слаўскі, 1, 27). Рыхардт, Poln., 33; Рудніцкі, 80; Гіст. лекс., 97. Сюды ж і ба́рзы ’добры, ветлівы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́язнь ’сяброўства; сяброўская прыхільнасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), ст.-бел. приязнь ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж прыя́знасць ’уласціваць прыязнага; сяброўскія, добразычлівыя адносіны’ (ТСБМ), прыя́зны ’прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам; добразычлівы, спагадлівы; які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць’ (ТСБМ; бабр., маг., Шн. 2; Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), прыя́зніцца ’моцна сябраваць’ (Нас.), прыя́злівасць ’сяброўская прыхільнасць’, прыя́злівы ’які выказвае прыязнасць’, прыя́зліва ’па-сяброўску’ (Нас.), ’прыязна, прыхільна’ (Бяльк.). Рус., укр. при́язнь ’тс’, польск. przyjaźń ’сяброўства’, н.-луж. pśijazń ’ласкавасць, міласць’, в.-луж. přijazny ’міласцівы, добразычлівы’, чэш. přízeń ’добразычлівасць; роднасць’, славац. priazeń ’прыязнасць, добразычлівасць’, славен. prijázen ’мілы, ветлівы’. Прасл. *prijaznь ’добразычлівасць, ветлівасць’, *prijaznъ ’добразычлівы, ветлівы’, утвораны ад *prijati (гл. прыяць) з суф. ‑znь (гл. Слаўскі, SP, 1, 119); гл. яшчэ Фасмер, 3, 369; Махэк₂, 495; Голуб-Копечны, 302; Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 935; Сной₂, 575). Прыя́знасць і прыя́злівы ў беларускай могуць быць запазычаннямі з польск. przyjazność і przyjazliwy; паводле Булахава (Развіццё, 12), апошняе слова — калька з рускай, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўлю́дны, неулидны ’нелюдзімы’ (Ян.), няўлюадзе (неў‑ людзьдзя, невлюддзе) ’нелюдзь, нікчэмнасць’ (Юрч. НВС, Нас., Бяльк.), неўледдзе ’нелюдзім’ (Сл. ПЗБ), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах: чэш. nevlldny ’няветлы’, славен. nevljuden ’тс’, серб.-харв. пеў лудай ’тс’. Да улюдны ’прыстойны, варты’ (ТС), улюддзе (влюддзе) ’чалавек, чалавечына’ (Нас.) і пад., усё да люд (гл.); славянскія паралелі маюць, відаць, самастойнае паходжанне, параўн. серб.-харв. улуданветлівы’, ульудити се ’стаць ветлівым, набыць прыстойнасць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саладжа́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З прысмакам салодкага; саладкаваты. Саладжавы кісель. □ Вёска, наскрозь прапахлая саладжавым водарам жытнёвых снапоў, жыла рэдкімі галасамі, рыпеннем веснічак і колаў фурманак, нейкімі ўздыхамі і шапаценнем. Б. Стральцоў. Піва не ішло, нібы яно было нейкім гаркавым, ні то задужа саладжавым. Лынькоў.

2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ласкавы. Не! Ты не той саладжавы сват, Што суліць да скону ціш ды лагоду. Барадулін. // Які вызначаецца фальшывай пяшчотнасцю. Паліне зрабілася непрыемна ад яго саладжавай усмешкі, яна заспяшалася і развіталася суха. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)