чаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да чарада; невялікая чарада. Зводдаля паказаліся .. гаспадарчыя будынкі калгаса, а за імі — двайная чародка хат у густой зеляніне палісаднікаў. Краўчанка. У лукавіне ракі паміж кустамі паказалася чародка жанчын. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.

Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.

Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.

Карцінная г.

5. перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.

Г. станоўчых вобразаў у рамане.

|| прым. галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надво́рны

1. надво́рный;

~ныя буды́нкі — надво́рные постро́йки;

2. вне́шний, нару́жный;

~ная сцяна́ — вне́шняя (нару́жная) стена́;

3. (о свиньях) неотко́рмленный;

н. саве́тнікдорев. надво́рный сове́тник;

н. суддорев. надво́рный суд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Будо́ўлябудынкі; будаванне’ (БРС, Др.-Падб., Бяльк., Гарэц., Інстр. I, Нас.). Укр. буді́вля, польск. budowla. Няяснае слова. Сувязь з бу́да́, будава́ць, буды́нак бясспрэчная, але якая? Няясныя таксама адносіны паміж усх.-слав. і польскім словам. Брукнер, 46, лічыў, што польск. budowla (як і torgowla) з усх.-слав. моў. Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111–117 (Studia, 184), думае, што budowla (суф. ‑owla) з’яўляецца польскім, не запазычаным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусты́р, ‑а, м.

Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле. Пестрак. Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены разьбой (у 1 знач.). Розныя цацкі. Разныя ўпрыгожанні.

2. Упрыгожаны разьбой (у 2 знач.). Паабапал дарогі стаяць ужо лепшыя будынкі, з разнымі аканіцамі, ганкамі. Жычка. Ігнат Максімавіч .. з заінелымі вусамі сядзіць побач са мной, прыціснуўшыся да разнога задка саней. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снег, -у, М сне́зе, мн. снягі́, -о́ў, м.

Атмасферныя ападкі ў выглядзе крышталікаў лёду, а таксама суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае зямлю.

Выпаў першы с.

Вечныя снягі — снег на вяршынях высокіх гор.

Патрэбен як леташні снег — зусім не патрэбен (разм., неадабр.).

Як снег на галаву — раптоўна, нечакана (разм.).

|| памянш. сняжо́к, -жку́, м.

|| прым. снегавы́, -а́я, -о́е і сне́жны, -ая, -ае.

Снегавая хатка (зробленая са снегу). Снегавая нагрузка (нагрузка на будынкі, якую стварае снежнае покрыва). Снежныя заносы.

Снежная белізна (падобная на снег).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́пал, ‑а, м.

1. Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я. Купал царквы. □ Здалёк відаць вялікі купал, напэўна, сабора, прыгожыя будынкі, прычалы з суднамі. Мележ.

2. перан. Пра якую‑н. паверхню, прадмет, што маюць такую форму. Купал неба. Купал парашута. □ Над галавой трапятаўся бялявы купал парасона. Алешка.

[Іт. cupola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытво́рчасць, -і, ж.

1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

Таварная в.

2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

В. сталі.

Фабрычная в.

3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

Прамысловая, сельскагаспадарчая в.

4. Праца па непасрэдным вырабе прадукцыі.

Працаваць на вытворчасці.

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, вада, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытво́рчы, -ая, -ае.

В. план.

В. працэс.

Вытворчая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бы́тнасць, ‑і, ж.

У выразе: у (маю, тваю, яго і г. д.) бытнасць кім або дзе — у час знаходжання ў якасці каго‑н. або дзе‑н. У бытнасць Пракопа Касянка старшынёй калгаса гаспадарка ішла ўгору: добра абсявалася поле, былі пастаўлены неблагія грамадскія будынкі, пасаджана дваццаць пяць гектараў саду. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)