праці́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Непрыемны, агідны, брыдкі. — І вось жа ведаеш, усведамляеш усё гэта і тым не меней робіш тое, ад чаго потым становішся праціўным сам сабе. Колас. Чорныя кропкі пылу ў гэтай шчэці рабілі яго яшчэ больш праціўным. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́кра ’прыкра’ (воран., Сл. ПЗБ) мае адпаведнік у славен. мове: piker ’востры, едкі, з’едлівы, пераборлівы, даўкі, горкі’, pikrn ’тс’, pikrost ’гарката, рэзкасць, строгасць, пераборлівасць, з’едлівасць’. У іншых формах прысутнічае ўстаўное прыкры ’непрыемны, рэзкі, варты жалю’, укр. прикрий ’непрыемны; стромы; моцны; рэзкі (пра колер)’, рус. зах., сіб. прыкрый ’даўкі’, ’цяжкі, недаступны’, польск. przykry ’стромы’, ’непрыемны. агідны’, чэш. prtkry ’рэзкі, агідны, грубы’, славац. prikry ’стромы’, ’суровы, строгі’, ’востры, рэзкі’, ’агідны’, ’прыкры’. Паводле Фасмера (3, 364). існуючыя збліжэнні і суаднясенні недакладныя. Аднак Махэк₂ (493) выводзіць дія іх прасл. *priкгь > прыкры (гл.)? якое супастаўляе са ст.-грэч. πικρός востры, з’едлівы, даўкі, балючы’ і з літ. piktas ’злы’ (Голуб-Копечны, 301; Бязлай, 3, 36). Голуб-Ліер (402) мяркуюць, што прасл. *priЬʼь з’явілася ў выніку перастаноўкі з *pikr‑. Спой (442) рэканструюе прасл. *рікгь з першасным значэннем ’вастрыё, укол’ (< *pikali ’калоць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалудзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае струны, каросту, сып на скуры; паршывы (у 1 знач.). Шалудзівае кацяня. □ Дробненька трусіць пара худых, шалудзівых конікаў. Сяргейчык.

2. перан. Нікчэмны, агідны. Няўжо яны [хлопцы] будуць цярпліва Маўчаць, тая, Глядзець, як барон шалудзівы Наш край вынішчае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мярза́вы, мерза́ву, мерзе́ныагідны, дрэнны’ (ТС), мярзя́ва ’нягоднік, паганец’ (Ян.), укр. мерзе́нний, мерзосві́тний, рус. мерзкий, ст.-рус. мьрзъкъ, чэш., славац. mrzký, славен. mŕzək, серб.-харв. мр̏зак, макед. мрзешен, мрзешник, ст.-слав. мръзъкъ. Звязана з мёрзнуць, мароз (Фасмер, 2, 603), параўн. алб. mardhem ’дрыжу ад холаду’, marth ’мароз’. Параўн. аналагічна чэш. osiuditi ’выклікаць агіду’, ostuda ’сорам’ — рус. студить, ням. Schauder ’дрыготка’ і ’жах, агіда’. Супраць такіх паралелей выступае Махэк₂ (381) і звязвае чэш. mrzeti з ц.-слав. мръсьнъ ’гідкі, агідны, жудасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скве́рный

1. (гадкий) пага́ны, га́дкі, бры́дкі; (мерзкий) агі́дны; (пакостный) паску́дны;

2. (плохого качества, неважный) дрэ́нны, ке́пскі, благі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бры́дкі. Рус. (зах.) бридко́й ’рэзкі вецер’, укр. бридки́й ’дрэнны, агідны, брыдкі’, польск. brzydki, чэш. břidký (ст.) ’рэзкі; агідны’, ст.-слав. бридъкъ, серб.-харв. бри̏дак ’востры, рэзкі’ і г. д. Прасл. *bridbkъ < *bridъ (а гэта ўтварэнне суфіксам ‑d‑ ад *bri‑ ’брыць, рэзаць’, гл. брыць; і.-е. *bher‑ ’рэзаць вострым’); Бернекер, 86; Мейе, Études, 325; Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; БЕР, 1, 78. Іншая версія (услед за Нідэрманам, IF, 37, 145 і наст.; Гуерам, LF, 44; 226) у Махэка₂, 73: роднаснасць з ням. bitter ’горкі’ (*bhid‑ró‑s); у славян розныя метатэзы (непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненаві́дны ’ненавісны’ (Янк. 1, ТС), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’агідны, брыдкі’ (бяроз., Шатал.), укр. ненави́дний ’ненавісны’, рус. ненавидный ’нядобразычлівы, злы’, польск. nienawidny ’ненавісны’, чэш. nenáviděny ’тс’, славен. nenáviden, серб.-харв. нена́видан ’зайздросны; пра таго, хто ненавідзіць’, ст.-слав. ненавидѣньнъ ’ненавісны’. Ад ненаві́дзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які суправаджаецца кашмарам, напоўнены кашмарамі. У кашмарных снах, у пакутлівых уяўленнях .. [Саша] часам бачыла Пецю раненым, сцякаючым крывёю на абмерзлых скалах, у снягах далёкай поўначы. Шамякін. Яны праімчаліся на матацыклах, як віхор, бязладна страляючы направа і налева, і зніклі, як кашмарны прывід. Якімовіч.

2. перан. Разм. Жахлівы, агідны. Кашмарнае мінулае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пяе- важыць ’моцна ліць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моташлівы ’моташны’, моташны ’ад якога становіцца блага’, ’агідны, прыкры’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; мазыр., Шн. 2; полац., Нар. лекс.), моташна ’трохі страшнавата’ (КЭС, лаг.), ’млосна’ (віл., Сл. ПЗБ). Да рус. тошно (< тоска ’туга, смутак’), да якога дадаецца экспрэсіўны прэфікс мо‑ (гл. Мяркулава, Этимология–1974, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)