за́пань, ‑і, ж.
Спец. Прыбярэжная частка ракі, агароджаная змацаваным бярвеннем для затрымкі і сартавання сплаўнога лесу, а таксама і сама агароджа. [Васіль] сышоў з кручы да самай вады і так па беразе пайшоў да запані, дзе ўдалечыні чарнеў буксір. Краўчанка. Дружу з халоднай рэчкай быстраю, — Плыты да запані ганяю. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляце́нь, плятня, м.
Агароджа з пераплеценых тонкіх галін. Высокі лазовы пляцень, якім з усіх бакоў абгароджаны цесны дворык, здаўся Шыковічу крапасной сцяной, за якой нехта як бы хацеў схавацца ад людзей і свету. Шамякін. Лежачы за плятнём, Лявонка трывожна пазіраў на дашчаныя вароты, за якімі зніклі сябры. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рашо́тка 1 ’загарадка, агароджа з пераплеценых пруткоў, планак’ (ТСБМ), сюды ж ’сані з задком, спінкаю’ (Бяльк.), ’грэбень для часання’, ’частка грабляў з зубамі’, ’зазубень’. Параўн. рус. реше́тка ’тс’, укр. реші́тка, решо́тка ’арнамент’, ’грабёнка для збору чарніц’, ’паліца з планак’, славен. rešetka ’клетка, загон для жывёлы’, балг. реше́тка ’агароджа, рашотка’. Да рэшата 1 (гл.). Сюды ж рашо́тка ’сузор’е Плеяды’ (Касп.), іншая назва сітца (гл.).
Рашо́тка 2 ’ядомы грыб, казляк’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да рашэтнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парка́н, ‑а, м.
Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная. Усе будынкі новыя, са стрыжнёвай сасны, крытыя гонтай, агароджаныя не плотам, а парканам з такіх [бярвёнаў], з якіх у Малінаўцы будавалі хаты. Чарнышэвіч. Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў. Галавач. Кругом бальніцы высокі мураваны паркан. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́ты, ‑аў; адз. няма.
Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі. Лынькоў. Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі. Якімовіч. // Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы. Самуйлёнак.
•••
За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).
За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).
[Лац. crates.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парка́н ’агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Янк., Мядзв., Шпіл., Грыг., П. С., Сцяшк., Бір. Дзярж.; ДАБМ, 811; Шушк.), парга́н (Арх. Бяльк., слонім.), парка́н, парга́н (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. зах. парка́н ’агароджа’, укр. парка́н, барка́н ’тс’. Ва ўсх.-слав. мовах з польск. parkan (Кюнэ, Poln., 85). Далей, паводле Фасмера (3, 208), з сяр.-в.-ням. parkȃn, якое з франц. < араб. Ст.-бел. парканъ, барканъ < польск. parkan, barkan ужо ў пачатку XVI ст. (Булыка, Даўн. запазыч., 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парапе́т ’невысокая сцяна, агароджа ўздоўж маста, набярэжнай і пад.’ (ТСБМ). З рус. парапе́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) < франц. parapet ад італ. parapetto ’брусцвер’ (Фасмер, 3, 204). Дыял. парапэ́та ’падаконнік’ з польск. parapet ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́гарадзь, ‑і, ж.
1. Агароджа з жэрдак, дроту і пад.; плот. Дзядзька Харытон яшчэ вясной абнёс проса загараддзю з ядлоўцу. Бажко. Уперадзе загарадзь з калючага дроту. Дамашэвіч.
2. Абгароджанае, выгараджанае месца для жывёлы, птушак; загарада. Дзяўчаткі .. паспелі вынесці качанят з хлеўчука на двор і пусціць у загарадзь. Шыловіч. Па баках хлява загарадзі для кожнай паасобна каровы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́вар ’двор для скаціны’ (Бяльк.). Да вор ’загарадка, агароджа’, утворана хутчэй за ўсё з першапачатковага прыназоўнага словазлучэння на вор, гл. у Бялькевіча навыр ’пад карову, даіць карову (і на двор)’. Паралельна да надворак ’двор’, параўн. ворак ’двор для скаціны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баля́са, ‑ы, ж.
1. Точаны фігурны слупок у агароджы тэрас, балконаў і інш., які служыць для апоры поручняў і ўпрыгожання.
2. толькі мн. (баля́сы, ‑аў). Агароджа з такіх слупкоў. Гэта быў светлы і таксама прасторны пакой, разгароджаны балясамі, за якімі стаяў доўгі стол, абіты цыратаю. Колас. Якуб Сегень павіс тварам цераз трыбунныя балясы над натоўпам, каб прывітаць усіх ад імя пнівадзіцкіх калгаснікаў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)