Матлёт ’назва танца’ (светлаг., Мат. Гом.). З польск. matelot (жвавы матроскі танец, які нагадвае працу матросаў на караблі’ < франц. matelote ’тс’ < с.-гал. mattenoot ’прыяцель, сябар’ (SWO, 459).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышапор ’праныра, які можа знайсці ўсё, нават добра схаванае’ (маладз., Янк. Мат.; віл., Нар. сл.), ’дзіцё, якое поркаецца ў матчыных сховах’ (КЭС, лаг.). Да мыш і поркацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наблі́жай ’бліжэй’, ’прыстойней, лепш’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прэфікса на-, які мае градуальнае лексічнае значэнне ў адрозненне ад граматычных сродкаў выражэння градуальнасці (г. зн. ступеняў параўнання). Гл. наі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахожы ’смачны, чысты (аб вадзе)’ (фалькл.) (Федар., 7). Да пахадзіць < хадзіць (гл.). Спачатку ў лексемы пахожы было, відаць, значэнне ’праточны — які не стаіць, а ідзе, цячэ’, пазней ’чысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паўць, паўть ’пушок, які аддзяляецца ў працэсе ткання пры руху бёрда ад недастаткова глянцаванай і моцнай асновы’ (Уладз.). Лексема ўзнікла ў выніку скрыжавання слоў павуціна і поўсць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праве́дныякі не парушае правіл рэлігійнай маралі; справядлівы, правільны’ (ТСБМ), ’справядлівы, сумленны’ (Шат., ТС). З ц.-слав. правьдьныи ’праўдзівы, верны, справядлівы’, якое ўтворана ад правьда з суф. ‑ьn‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракаўшчы́ны мн. л. ’збожжа, якое збіраецца з кожнага сялянскага двара для царкоўнікаў’ (зах.-бранск., Кос.). Параўн. укр. роківщи́на ’гадавы збор, які збіраецца з парафіян святаром’. Да рок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́дзька ‘чалавек, які баіцца холаду, мярзляк’ (Нас.), ‘зяблік, берасцянка’ (Байк. і Некр.). Вытворнае ад студзіць з суф. ‑к(а). У апошнім значэнні, відаць, штучнае ўтварэнне, калька рус. зяблик.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́лыякі злёгку падтаў, зрабіўся цёмным ад раставання снегу або лёду’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), та́лый ’тс’ (Бяльк.). Т. зв. “элавы” дзеепрыметнік ад таць, гл. таксама таяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́льскі ‘пародзісты’ (Мат. Гом.): трольскі буга́й ‘вялікі племянны бык немясцовай пароды’, ‘здаровы мужчына, які пазбягае фізічнай працы’ (лельч., Жыв. сл.). З ⁺тырольскі ‘ціролькі, з Ціроля’ < польск. tyrolski ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)