Лату́хаць ’рабіць шумлівы стук’ (КЭС, лаг.). Гукапераймальнае, як полац. лататух‑лататух ’гук, які ўтвараецца пры руху з падскокамі’. Параўн. лататы, а таксама рус. лотоха, лотыхать (Фасмер, 2, 523).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)