Рэ́шты, рашты, рышты ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Відаць, з чэш. rešt, rošt ’бэлька, трама’ < ням. Rost ’краты’. Гл. яшчэ рошт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
азяро́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад.; пярэплат. Збажына была пажата і звезена з поля. Яна дасыхала ў азяродах або ў рэдка расстаўленых на гумнішчах бабках і крыжыках. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маркёр 1, ‑а, м.
Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.
[Фр. marqueur.]
маркёр 2, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі. Прайшліся [жанкі] па ўчастку маркёрам, спачатку ўздоўж, а потым упоперак. Кулакоўскі.
[Фр. marqueur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Апарат, прызначаны для атрымання соку з ягад і фруктаў, для пастэрызацыі кампотаў і марынадаў.
2. Прыстасаванне ў выглядзе злучаных трубамі чанаў для атрымання дубільнага соку ў гарбарнай вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стано́к, ‑нка, м.
1. Машына для апрацоўкі якіх‑н. матэрыялаў (металу, драўніны і пад.) і для вырабу чаго‑н. Такарны станок. Свідравальны станок. □ — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.
2. Прыстасаванне для якіх‑н. работ; апора для якіх‑н. прылад, механізмаў. Станок для прамывання золата. □ Гараць над ракою заранкі У сонечных іскрах вясны, Прыйшлі да станкоў віцяблянкі Квяцістыя ткаць дываны. Русак.
3. Металічная аснова, на якой умацоўваюцца гарматы, кулямёты; лафет.
4. Спец. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.
5. Спец. Прыстасаванне для апоры ў час некаторых заняткаў, трэніроўкі. Станок для прыцэльнай стральбы.
6. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (для лячэння і пад.); стойла. Вера зайшла ў станок, пагладзіла карову па цёпламу боку. Асіпенка. Шэмет хацеў быў ступіць у кароўнік, прайсці ўздоўж паміж станкамі, але Клім спыніў яго: — Не трэба, усё там як паложана. Лобан.
•••
Бесчаўнаковы станок — станок, які не мае чаўнака.
Карусельны станок — вертыкальны такарны станок для апрацоўкі вялікіх дэталей.
Рэвальверны станок — такарны станок з рухомай (вакол восі) галоўкай.
Саматкацкі станок — ткацкі станок; кросны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапасава́ць сов.
1. (да чаго) согласова́ть (с чем);
д. прыме́тнік да назо́ўніка ў ро́дзе, лі́ку і скло́не — согласова́ть прилага́тельное с существи́тельным в ро́де, числе́ и падеже́;
2. приспосо́бить, примени́ть;
д. но́вае тэхні́чнае прыстасава́нне — примени́ть но́вое техни́ческое приспособле́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ве́шала 1 ’прыстасаванне з калоў, жэрдак для сушэння сена, вянкоў цыбулі і інш.’ (КТС, БРС), укр. ві́шало ’вешалка для адзення’, рус. паўн. вешало ’жэрдка, на якой што-небудзь развешваецца, сушыцца (снапы, лён)’; ’вяроўка, на якой сушыцца бялізна’, ст.-рус. вешала ’прыстасаванне з жэрдак для прасушвання чаго-небудзь’ (з XVII ст.), польск. wieszadło ’вешалка’; ’паліца ў выглядзе драбіны’, в.-луж. wěšadło ’вешалка’, чэш. věšadlo ’тс’, славац. vešadlo ’апорная канструкцыя’, славен. vešála мн. л., серб.-харв. ве̏шала, балг. ве́шало ’шыбеніца’, славен. vẹ́šalo ’павешанае на сцяне кухоннае начынне’, прасл. лексема з суф. ‑dlo ад асновы věšati (гл. вешаць).
Ве́шала 2 ’звязка грыбоў’ (Інстр. III), лун. вэ́шало ’нізка скручанага лыка’ (Шатал.) узнікла ў выніку семантычнага пераносу: ’прыстасаванне (жэрдка, вяроўка), на якім падвешваецца нешта для сушкі’ → ’тое, што падвешваецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валацня́ ’прыстасаванне з зубцоў; для сцягвання коп’ (Мат. Гом.); ’стог’ (Касп.); ’невялікая капа сена’ (Бяльк.), валацэнька ’капа сена’ (Касп.), валацня, валацэнька ’тс’ (Інстр. III). Да валачыць. Фанетыка няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малаці́лка, мылаці́лка ’малатарня’ (Чуд., ТС, Бяльк.). Пранікла з рус. моўнай тэрыторыі, дзе молотилка мае і інш. значэнні: ’цэп’, ’ручка цэпа’, ’біла цэпа’, ’прыстасаванне (выдзеўбаны ствол дрэва) для малацьбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стэла́ж 1, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў выглядзе паліц, размешчаных адна над другой, для захоўвання або размяшчэння чаго‑н. Паміж шафай і сцяной стаяў нізкі, старадаўняй работы стэлаж, на дзвюх паліцах якога блішчалі фальгой і золатам кнігі. Чыгрынаў. У цяпліцы хвоя была раскладзена на стэлажы, у ёй падтрымлівалася нізкая, але роўная тэмпература. Дубоўка.
2. Прыстасаванне для захоўвання чаго‑н. у вертыкальным становішчы. Паставіць вёслы ў стэлажы.
[Ням. Stellage.]
стэла́ж 2, ‑у, м.
Біржавая здзелка, якая дае аднаму з дагаворных бакоў права выбару, за пэўную прэмію, або прадаць ці купіць біржавыя каштоўнасці ў межах вызначаных здзелкай курсаў.
[Ням. Stellage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)