прашля́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм. Дапусціць памылку; упусціць, празяваць. Здорава ж прашляпіў Гарбачэнка, калі пашкадаваў Трухана, не зняў з работы пасля тэхнічнава суда. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семе́стр, ‑а, м.

Навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых ці спецыяльных сярэдніх навучальных установах. [Докін:] — Зайдзіце [Жаркевіч] пасля да мяне, мо што-небудзь прыдумаем, каб у другім семестры было лягчэй. Карпаў.

[Ад лац. semestris — шасцімесячны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́ўка, ‑і, ДМ спеўцы; Р мн. спевак; ж.

Рэпетыцыя хору. З таго вечара раз у два тыдні, пасля работы, сяброўкі хадзілі ў клуб на спеўку. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць пустым, бязлюдным; апусцець. Пасля Глашынага вяселля .. [Акіліна] хадзіла, як сама не свая. Хто яго ведае — ці таму што хата спусцела. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматдзённы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, працягваецца шмат дзён. Дождж мацнеў і мацнеў, убіраўся ў сілу, і гэта прыемна было ўсеедамляць пасля шматдзённай спякоты і сённяшняга чакання. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфрава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі. Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы і пайшоў побач з ім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́канне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. якаць.

2. У мовазнаўстве — вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трае́ніна ’некалькі разоў пераворанае поле’ (стаўб., Ск. нар. мовы), трае́нь падыма́ць ’апрацоўка зямлі трэці раз пасля баранавання’ (мядз., ЛА, 2). Да траіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыно́віско, льня́ніско ’поле пасля льну’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — з другасным ацвярдзеннем л‑ < lь‑ (гл. Карскі, 1, 316–317). Да лён (гл.). Параўн. лні́ско.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)