фала́нга 1, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

1. Баявы парадак пяхоты і конніцы ў старажытных грэкаў, шчыльна самкнуты строй з некалькіх шарэнгаў.

2. перан. Кніжн. Рад, шарэнга каго‑, чаго‑н. Без канца доўгая фаланга чаўноў і лодак упіраецца ў бераг вострымі насамі. Колас.

3. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні фур’ерыстаў).

4. Іспанская фашысцкая партыя.

[Грэч. phalanx.]

фала́нга 2, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

У анатоміі кожная з трох кароткіх трубчастых костачак пальца.

[Грэч. phalanx.]

фала́нга 3, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Ядавітая жывёліна класа павукападобных.

[Грэч. phalanx.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыша́к 1, ‑а, м.

1. Тое, што і гронка. Шышак вінаграду.

2. Разм. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін. У балотцы зімой мы корпаліся паміж высокіх купін, ламалі тугія шышакі, што раслі сярод густога чароту. Даніленка.

3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком. Шышак пчол.

шыша́к 2, ‑а, м.

Старажытны воінскі шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай наверсе. // Верхняя частка гэтага шлема, якая мае выгляд шышкі. На самым шышаку шлема — дзірачка, яе зрабіла белагвардзейская куля. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. чэ́ргі і (з ліч. 2, 3, 4) чаргі́, чэ́рг і -аў, ж.

1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.

Стаяць у чарзе за білетамі.

2. Чыё-н. месца ў такім парадку.

Прапусціць сваю чаргу.

3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.

У касу была вялікая ч.

4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.

Ч. на атрыманне кватэры.

5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.

Аўтаматная ч.

Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.

Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.

У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз. верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг. вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз. вэртэга́ (Шатал.). Укр. вертьо́га ’род посуду’, польск. wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ня ’папона, чапрак’ (Нас.), ’вялікая цёплая хустка’ (Шатал.), гунька ’тс’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.), ’самаробная посцілка’ (Сцяшк.), ’посцілка’ (Жд. 2). Рус. гу́ня ’пашарпанае адзенне’, укр. гу́ня ’сярмяга’, балг. гуня ’плашч’, польск. gunia ’верхняе адзенне з грубага сукна і г. д.’ Прасл. *gunʼa, *guna. Лічыцца прасл. запазычаннем з невядомай крыніцы. Агляд версій у Слаўскага, 1, 378–379; параўн. яшчэ Фасмер, 1, 475. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 175–177. Ст.-бел. гуня ’коўдра’. Булыка (Запазыч., 86) прыводзіць як запазычанне з польск. gunia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маталы́га1 ’той, хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (Растарг.), маталыжка, маталы́жкік ’мот’ (Нас.), ’бадзяга’ (ТСБМ, Нас.), мыталы́га ’жулік’ (Бяльк.), мотолы́га ’круцель’ (ТС), маталы́жнічаць ’жыць падманам, махлярыць’ (Нас.), маталыжыць ’маніць’ (Крыў., Дзіс.). Рус. смал. мотолы́га, мотолы́жка ’бадзяга’, кубан. мотолыж́ник ’жулік’, пск. мотолыга ’хлус’, пенз. ’мот’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць/матля́ць (гл.). Суфікс ‑ыга надае лексеме адмоўна-экспрэсіўнае значэнне.

Маталы́га2 ’голень’ (Касп.). Рус. пенз., ніжагар., урал. мотолы́гавялікая косць’, цвяр., ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́га ’доўгая худая нага’. Бел.-рус. ізалекса. Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плошчавялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’месца, памяшканне, прызначаныя для якой-н. мэты’ (ТСБМ; Гарэц.; Др.-Падб.; Бяльк.; пух., Сл. ПЗБ). Укр. площа, площи́на ’плоскасць, раўніна’, ’плошча’, ’паляна’, рус. алан. площа, площи́ца ’плошча’, ’пляцоўка каля дома, на двары’; славен. plȍsk, plóska ’паверхня’, ’раўніна’, ’поле’, plọ́šča ’пліта, дошка’, ’плітка’. Да прасл. *plosk‑ja, больш падрабязна гл. плоскі; у літаратурнай мове пашырылася за кошт лексемы пляц у значэнні ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе’ пад уплывам рус. площадь ’тс’ (Германовіч, Аб некат. асабл., 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́птух ’торба (для кармлення каня)’ (Мат. Гом., ТС), рэ́пех ’тс’ (Мат. Гом.), рэ́птух, рапту́х ’вераўчаны мех’ (Сл. ПЗБ), рэ́птух ’стары, нямоглы чалавек’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ’чалавек або жывёліна з вялікім жыватом’ (ТС), рапцю́хвялікая сетка з вяровачак, у якую набіваюць сена для каня, калі збіраюцца ў дарогу’ (Янк. Мат.), ’торба; тоўстая жанчына’ (Сл. Гродз.), рэпцю́х ’аброчная торба’ (івац., Жыв. сл.). Ст.-бел. ребтухъ (рабтухъ, хрептухъ) ’мех для конскага корму’ < ст.-польск. kreptuch < с.-в.-ням. kripptuoch (Булыка, Лекс. запазыч., 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітцо́ ‘сузор’е Плеяды’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк.; паст., лях., шальч., узд., Сл. ПЗБ), сі́тцы ‘тс’ (Касп.), сітцо́ ‘сузор’е Дзевы’ (Жд. 3), сі́тко ‘тс’ (Сержп. Грам.), сі́цечка ‘тс’ (гродз., Нар. лекс.) ‘тс’, сі́тка, сі́тко́, сі́точка, сі́тца ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (смарг., паст., віл., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да сіта (гл.); сузор’і названыя па скапленні невялікіх зорак, параўн. “…гусценька-гусценька звёзды садзяць” (Сл. ПЗБ). Паводле Машынскага (Atlas, 1, 3), назвы з такой матывацыяй вядомыя ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і інш. краінах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́сяча, ты́сеча, тысіча ‘лік і лічба 1000’, ‘колькасць, якая абазначаецца лічбай 1000’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Вруб.; ашм., Сл. ПЗБ); ‘напасць, смерць’: кап цябе тысяча ўбіла (маг., Рэгіян. асабл., 4), ты́сячы ‘мноства чаго-небудзь, вялікая колькасць’, ‘вялікія грошы, капітал’ (ТСБМ), ці́сяча ‘безліч, многа’: грымаціць, бы там цісяча гармат смаліць (Сержп. Прымхі), císiaczy мн. л. ‘тс’ (Пятк. 3), ст.-бел. тысяча, тисеча, тисяча, тысеча, тысеща, тысяща ‘тысяча’, ‘вялікая колькасць’ (ГСБМ) з перавагай формы тисяча (Карскі 1, 237). Параўн. укр. ти́сяча, рус. ты́сяча ‘тысяча’, стараж.-рус. тысяча ‘апалчэнне, якое дзялілася на сотні’, ц.-слав. тысѫща, тысѧща, польск. tysiąc, н.-луж. tysac, tysec, в.-луж. tysac, чэш. tisíc, ст.-чэш. tisúc, славац. tisíc, славен. tísoč, харв. tȉsuća, балг. старое ти́сеча, ст.-слав. тысѧщи, тысѧща і тысѫщи, тысѫща. Прасл. *tysętja, *tysętjь, *tysǫtja, *tysǫtjь, роднасныя прус. tusimtons (В. скл. мн. л.); апошняя форма, як і літ. tū́kstantis, лат. tũkstuotis, гоц. þūsundi, ст.-в.-ням. dūdundt, нова-в.-ням. Tausend ‘тс’, выводзяцца з і.-е. *tu‑kʼm̥t‑iaвялікая сотня’ < пра-і.-е. *teū‑ > *tūs‑ ‘набрыняць, пухнуць, таўсцець’ + *kʼm̥tom ‘сто’ (Махэк₂, 643; Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 474; Фасмер, 4, 133; Чарных, 2, 275–276; Брукнер, 590; Борысь, 659; Сной, 766; ЕСУМ, 5, 574; Арол, 4, 126). Меркаванні пра запазычанне з германскіх моў (Ваян, RÉS, 24, 184 і інш.) спрэчныя, балтыйскія і германскія формы паралельныя да славянскіх, але не ідэнтычныя ім (Мілеўскі, Teoria, 318); балтыйскія формы, за выключэннем старапрускай, хутчэй запазычаны з ранніх прасл. *tūcentjā, *tūcontjā (Трубачоў, Слав. языкозн. VIII, 311). Славянскія формы з палаталізаваным пачатковым складам утварыліся ў выніку асіміляцыі з наступнымі мяккімі зычнымі, параўн. ESJSt, 17, 1003. Сюды ж тысячагалоў ‘смолка, Vaccaria pyramidata’ (ТСБМ), тысячагоддзе ‘прамежак часу ў 1000 год’, ‘гадавіна тысячагадовай даўнасці’, тысячано́жка ‘мядзведка’ (Мат. Гом.), тысячанышка ‘сараканожка, мнаганожка’ (драг, Сл. Брэс.), ты́сяцкі ‘начальнік ваеннага апалчэння на Русі’, ‘галоўны распарадчык у вясельным абрадзе’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)