Трысцьні́к ‘сухое галлё, хвораст’ (Бяльк.). Нягледзячы на фармальнае падабенства да трысцё (гл.), па семантыцы не можа быць выведзеш з тросць1, трасьнік ‘чарот, сітнік’ (гл.), хутчэй да труск ‘дробныя галінкі’ (гл.), параўн. і трушні́к ‘сухое галлё, якое збіраюць у лесе’ (Арх. Вяр.), што да варыянтнай асновы *trěsk‑, *trosk‑, *trusk‑, *trysk‑ (Брукнер, 579; Фасмер, 4, 110); параўн. тры́сціцьбіць, ламаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр. присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус. дан., урал. присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр. присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус. подкалывать і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Кандры́чка, кандрэчка ’худая, шустрая, натурыстая кабета з выкрутасамі’ (драг., Нар. словатв.). Рус. пск., цвяр. кан- дрычиіьбіць’, смал. ’здзекавацца, мучыць’, валаг. ’упарціцца, упірацца’, валаг., кур., маск. кандрычиться ’тс’, стаўрап. ’капрызіць’, бран. кандрючить ’наравіцца’. Утворана ад дра‑ чыць. дранчыць (< прасл. dročiti гл. SP, 4, 252–253; ТрубачЬў, Эт. сл., 5, 122–123) і прыстаўкі ка‑ з інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 2, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакаля́каць (пірыкыля́кыць) ’перажыць, перамадзець’. Нагадвае польск. przekołatać ’перамучыцца’, якое магло быць фанетычна відазменена пад уплывам семантычна блізкай лексемы каля́каць ’размаўляць; доўга і прыніжала прасіць, канькаць’, пашыранай у суседніх рус. гаворках, аднак геаграфія, магчыма, пярэчыць такому пазычанню. Параўн., аднак, калата́цьбіць, грукаць’, гл. калаты́рыць, а таксама перабі́цца ’пражыць як-небудзь’ (прасл. *koltiti і *kъltati, гл. Бернекер, 550; Брукнер, 247; Слаўскі, 2, 364–365).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марда́сы, мырда́сы ’нос і губы’, ’твар’, ’хара’ (Нік., Оч., Растарг., Нас., Шат.), марда́сты ’таўстагубы’ (Нас.), ’мардаты, таўстаморды’ (ТСБМ, Нас.), ’вялікагаловы (пра саву)’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. морда́с ’аплявуха’, рус. перм. морда́с ’твар’, смал., пск. мордасина ’морда, хара’, паўн.-каўк., раст. морда́сы ’шчокі’, кубан., пск., смал. ’скулы’, ’вушы’, паўд. морда́ситьбіць па твары’. Да морда (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пень, зарабі́ць лу́пня ’быць адлупцаваным’ (жытк., Нар. словатв.), лу́пе́нь ’лупцоўка, калатня’, ’непамерная плата’, даць лу́пня, заробіць лу́пня ’атрымаць лупцоўку’ (ТС). Укр. да́ти лу́пня, рус. разан. дать лупака́, урал. лу́панцы ’біццё’, укр. жытом. лупанець ’удар рукой’, польск. dać łupnia, якое, магчыма, запазычана з усх.-слав. моў (Слаўскі, 5, 333). Там жа даецца і прасл. форма lupьnjь, якая да lupiti > лупі́ць ’моцна біць, лупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёт, ‑у, М лёце і на ляту́, м.

Дзеянне паводле дзеясл. лётаць (гл. лятаць у 1 знач.) і ляцець (у 1–5 знач.). Дзеці доўга пазіралі за лётам шэршняў. Рылько. Здаецца, думак быстры лёт выразна кожнаму чуцён — такая ціш. Вялюгін. Варанецкі хапаецца за білы, ловіць лейцы, каб спыніць лёт .. коней. Дуброўскі.

•••

З лёту — з разбегу, хутка рухаючыся. З лёту Верачка абхапіла Барыса, прытулілася да яго грудзей. М. Ткачоў.

Лавіць на ляту гл. лавіць.

На ляту — у час лёту, руху ў паветры. [Талімон:] — Былі зімы, што ад марозу дух займае.., птушка на ляту падае... Кулакоўскі.

Страляць (біць) у лёт гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць з ляскам. Ляпаць малатком. □ Ляпалі вароты, бразджалі вёдры ля студні, гаманілі жанчыны. Пташнікаў. Гудзелі паравозы, вішчалі тармазы, ляпалі прылады аўтасчэпкі. Васілёнак.

2. Біць, удараць па чым‑н. з шумам. Майстар па-бацькоўску ляпаў хлопца па плячах і супакойваў: — Не трэба спяшацца. Даніленка.

3. што. Кідаць што‑н. густое, ліпкае. Ляпаць цеста на патэльню.

4. перан.; што і без дап. Гаварыць што‑н. неабдумана, нетактоўна. — А ты падрыхтуй прамоўцаў да сходу, — параіў Ляшчэня. — Каб абы-хто там усякае лухты языком не ляпаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго‑н. якую‑н. рэч; выпусціць. Там з такой красы-пароды.. Лесапільныя заводы Дзіва вырабяць для вас. Глебка.

2. Апрацаваць шкуру дубленнем; выдубіць. Вырабіць авечую шкуру.

3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць. Вырабіць норму.

4. Добра падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі. Вырабіць поле. □ [Тарэнта:] — Як пух мяккая [зямля на панскім полі].. Вырабілі людзі, сваю так не выраблялі. Галавач.

5. Дасканала зрабіць, стварыць што‑н. ручным спосабам; змайстраваць.

6. Выбраць, выкарыстаць усе карысныя выкапні. Вырабіць вугальны разрэз. Вырабіць шахту.

7. Разм. Запэцкаць, сапсаваць што‑н. неахайным абыходжаннем. Вырабіць паліто ў мел. Вырабіць касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свярбе́ць, біць; незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю. Я помню, як яна [крапіва] апякае рукі: як агнём, на целе потым чырванеюць пухіры, яны пякуць і свярбяць, іх потым раздзіраеш да крыві і слініш — робіцца трохі лягчэй. Адамчык. // Адчуваць казытлівы боль (пра цела і яго часткі). Цела так свярбела ад поту і тырсы, што хацелася драць абедзвюма рукамі. Місько. Узмакрэла ад поту шыя, правае вока, быццам што трапіла туды, непрыемна свярбела. Савіцкі.

2. безас. перан. Разм. Пра неадольнае жаданне зрабіць што‑н. — Ну ж і свярбела стрэльнуць, — прызнаўся Амяллян. Грахоўскі.

•••

Рукі свярбяць у каго гл. рука.

Скура свярбіць гл. скура.

Язык свярбіць гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)