◎ Мы́льца, мыльцы ’гарохавы кісель, густая каша з гарохавай мукі’ (Нас., Касп., Анім. дад.). Да мыла (гл.). Названа так паводле формы, падобнай да кавалачкаў самаробнага мыла: кашу, пасля таго як яна застыне, рэзалі на кавалачкі і елі з канапляным алеем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натура́льны ’прыродны, не штучны, звычайны’ (Некр. і Байк., ТСБМ), ст.-бел. натуралный (натуральный) ’тс’ (1615 г.) < ст.-польск. naturalny (фіксуецца з XVI ст.) < лац. naturalis (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Паводле Кюнэ (Poln., 90), сучаснае бел. натуральны з польск. naturalny.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́ці: нецямі не адбудзеш («ссылка на неимение», Гарэц.), параўн. рус. нети ’дваране, якія не нясуць дзяржаўнай службы’: пробыл в нетех. Да нет ’няма’, гл. Фасмер, 3, 68; сюды ж, паводле Карскага (2–3, 77), адносіцца і мін. пець ’невядома’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́дчарыца, па́дчарка ’няродная дачка мужа ці жонкі’. Рус. па́дчерица, дыял. па́дчерка, па́дочка, па́дчирка, укр. па́дчірка, серб.-царк.-слав. падъштерица. Паводле Фасмера (3, 184), з pa‑ і dъkti, він. скл. dъkterь. Параўн. ст.-прус. poducre, літ. pódukra ’тс’ (Траўтман, 378).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́длуг ’адпаведна, адносна’ (Сл. ПЗБ), ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. подлугь ’паводле, згодна, у адпаведнасці з, на падставе чаго-небудзь’ < ст.-польск. podług ’тс’ (Карскі 2-3, 81; Цвяткоў, Запіскі, 59; Кюнэ, Poln., 87; Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прычыта́ць, прычы́тваць ’плакаць (па нябожчыку), прыгаворваючы словы жальбы’ (Нас., ТСБМ, ДАБМ), прычы́тываць ’галасіць’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. причита́ти, причи́тувати ’тс’, рус. причита́ть ’тс’. Да чытаць (гл.). Усходнеславянская сематычная інавацыя. Паводле ЕСУМ (4, 584), украінскае слова запазычана з рускай (царкоўнаславянскай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пумпуры́на ’лотаць, Caltha palustris L.’ (астрав., ЛА, 1), пум‑ пу́рына ’тс’ (брасл., даўг., астрав., Сл. ПЗБ); вядомая таксама ў т. зв. пальшчызне крэсовай: pumpuryna/rempuryna (Грэк-Пабісова, Марынякова, Współcz., 114, 129). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ), з літ. pumpurynas ’лотаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пундач ’рыба Cottus gobio Linne’ (басейн Нёмана; Жук., 397; Жукаў, 156); сюды ж пу́нда ’невялікая тоўстая рыбка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pundzis ’джгір’, у аснове значэнне ’тоўсты, пузаты’, параўн. літ. дыял. pundzyla ’таўстун, пузан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рале́йнік ’земляроб’ (Варл.), ’араты’, лаянк. ’нявыхаваны’ (Нас.). Вытворнае ад ралейны (гл.) ’што мае адносіны да раллі’ пры дапамозе суф. ‑ік як назва паводле прафесіі (Сцяцко, Афікс. наз., 103, 104). Зневажальнае значэнне развіваецца з уяўлення пра малую адукаванасць сельскага насельніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сею́м ‘бяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)