Дамасе́д ’дамасед’ (БРС). Рус. домосе́д, укр. домосі́д. Параўн. далей славац. domased ’тс’, чэш. domased ’лежань’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 68) лічыць гэтыя словы прасл., аналогія ёсць у лац. мове (domisēda). Шанскі лічыць, што гэта, магчыма, толькі ўсх.-слав. утварэнні; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 168.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе ’дзе’. Укр. де, рус. где, польск. gdzie, чэш. kde, балг. де, къдѐ, ст.-слав. къде. Прасл. *къ‑de (пытальны займеннік *kъ‑ + частка ‑de). Параўн. ст.-інд. kúha (*kúdha) ’тс’, авест. kudā і г. д. Слаўскі, 1, 271; Траўтман, 144; Бернекер, 1, 674–675; Фасмер, 1, 400.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До ’назва ноты’ (БРС). Рус. до, укр. до. Запазычанне з італ. do (можа, праз франц. мову). Гэта сістэма нотнага запісу паходзіць ад італьянца Гвіда Арэцца (Guido Arezzo, XI ст.); спачатку нота do называлася ut (гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 12. Leipzig, 1975, с. 598a).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драгу́н ’драгун’ (БРС). Рус. драгу́н, укр. драгу́н. Першакрыніца — франц. dragon (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 533–534; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 181. У ст.-бел. мове слова (дракгунъ) вядома з XVII ст. і запазычана непасрэдна з польск. dragun < франц. Гл. Булыка, Запазыч., 101. Параўн. яшчэ Клюге, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дурэ́ць ’дурэць’. Рус. дуре́ть, укр. дурі́ти ’тс’, польск. durzeć ’упадаць у задуменнасць і да т. п.’, чэш. duřeti ’быць у збянтэжанасці, глядзець азадачана’, славен. duréti ’тупа, бяздумна глядзець’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 160–161, але без бел. матэрыялу). Прасл. *durěti звязана з прасл. *dur‑ (гл. дурны́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыкта́тар ’дыктатар’ (БРС). Ст.-бел. диктаторъ ’тс’ (вядомае з XVII ст.) Булыка (Запазыч., 96) лічыць непасрэдным запазычаннем з лац. dictator. Невядома, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю. Рус. дикта́тор Шанскі (1, Д, Е, Ж, 119) лічыць запазычаннем са ст.-слав. диктаторъ (з XII ст.); няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэграда́цыя ’дэградацыя’ (БРС). Рус. деграда́ция, укр. деграда́ція. У сучасным значэнні слова ўжываецца з XX ст. Раней яно азначала ’паніжэнне ў пасадзе’ (параўн. ст.-бел. декградовати; гл. Булыка, Запазыч.: < польск. degradować < франц. dégrader). Непасрэднай крыніцай з’яўляецца польск. degradacja < лац. degradatio. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 42–43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жара́ ’спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус. жара́ ’спёка’, укр. жара́ ’тс’, ’гарачка’, славац. žiara ’зарыва, гарачыня’, серб.-харв. жа̀ра ’спёка’, славен. žara ’сып’. Варыянт ж. р. ад таго ж кораня, што жар (гл.). Не выключана, што значэнне ’гарачка’ ўзнікла на базе значэння ’сып’, вядомага шэрагу моў. Гл. жа́ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьratiжэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закандры́чыць ’зарэзаць’ (Бяльк.), закандрэчыць ’заціскаць, зацалаваць’ (гродз., З нар. сл.). Рус. дыял. закандрычить: пск. ’забіваць’, смал. ’замучыць’, калуж. ’заважнічаць’. Параўн. закандычыць ’замучыць’ (Нас.). Апошняе ўтворана ад кандычыць ’трэсці, цягаць за валасы’, кандычыцца ’мучыцца ў перадсмяротных сутаргах’ (гл. канды́чыць) з прэфіксам за‑. Форма закандрычыць уключае экспрэсіўную ўстаўку ‑р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)