недамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым. Апошні час Вера Антонаўка пачала недамагаць і ўсё часцей кідала.. [мужу] .. жорсткія словы. Карпаў. Бацька і маці былі старымі і вельмі недамагалі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Утварыць шастанне. Прашастаўшы нагамі па стружках, .. [Ян Лайзан] падышоў да сваёй калодкі. Броўка. Я ляпнуў далонямі, крыкнуў, і качкі, узарваўшы роўнядзь вады, прашасталі крыламі зусім нізка над маёй галавой. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераджа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць папераджальнага (у 2 знач.). [Масквічы] павінны ўсіх вучыць, усім быць прыкладам. Таму.. [Вольгу] зусім не здзівіла выключная ветлівасць і папераджальнасць, з якой спаткалі яе, звычайную сялянку, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паў...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) палавіна чаго‑н., напрыклад: паўвека, паўгадзіны, паўметра; 2) напалавіну, папалам з чым‑н., напрыклад: паўшарсцяны, паўшаўковы; 3) не зусім, амаль, напрыклад: паўкачавы, паўдзікі, паўмёртвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правата́, ‑ы, ДМ ‑ваце, ж.
Правільнасць думкі, меркавання, учынкаў; справядлівасць. [Толік] шкадаваў бацьку, які зусім не ўмее даказаць сваю правату. Жычка. — Народ адчувае сваю вялікую перавагу над фашыстамі, сваю сілу, сваю правату. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абнемагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; пр. абнямог, ‑магла, ‑магло; зак.
Разм.
1. Страціць здароўе, сілы, занядужаць. [Жанчына] зусім абнемагла і найбольш ляжала. Чорны.
2. Тое, што і знемагчыся. Пад раніцу Параска абнемагла і заснула. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благе́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Памянш.-зніж. да благі (у 1, 4 знач.). У бацькі была добрая паляўнічая стрэльба, а ў дзядзькі Антося зусім благенькая. Лужанін. Пасля хваробы Ніна яшчэ ўсё бледная, благенькая. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
борць, ‑і, ж.
Уст. Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы. Зусім нечакана ў глухім лесе можна ўбачыць пчаліную калоду — борць, устаноўленую на высокім дрэве каля паляны. Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малаво́пытны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковага вопыту. Адна справа для маладога малавопытнага літаратара пісаць аб інтэлігенцыі, .. аб людзях, схільных да самааналізу, і зусім другая — аб людзях працы, з дзяцінства блізкіх яму. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Пачаць лапатаць. // Пралапатаць. Толькі крыллем залапоча певень Ды плёсне сом у завадзі ракі. Свірка. Раптам зусім блізка ад мяне, справа, нешта моцна залапатала і чмякнулася на зямлю. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)