феерве́рк, ‑у, м.

1. Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час урачыстасцей, свят і пад. У гэты самы момант над паркам усё неба занялася агнямі святочнага феерверку. Сабаленка.

2. перан. Суцэльны паток чаго‑н. Магчыма, каб не такая .. ўсмешка [Славіка], усё было б, як многа разоў дагэтуль: успыхнуў бы феерверк гнеўных слоў і .. патух. Шамякін.

[Ням. Feuerwerk.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філе́ 1, нескл., н.

1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць. Кірэенка.

[Фр. filet.]

філе́ 2, нескл., н.

Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.

[Фр. filé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́фер, ‑а, м.

Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку і ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты). Не трымалі шаферы вянцоў над галовамі маладых. Не было хору і нават падпявалы-дзячка. Машара. Пасля першамайскіх свят, якія прайшлі накшталт вяселля, толькі без бацькоў маладых, без свата, без шафераў і шаферак, Максіма адразу ахінулі клопаты неармейскага жыцця. Грамовіч.

[Ням. Schaffer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. штампаваць (у 1 знач.). Гарачая штампоўка. □ Пятра так прывабіла магчымасць перайсці на штампоўку дэталі, якую яны дагэтуль выточвалі, ён так блізка прыняў да сэрца Андрэеву задуму, што і сам пачаў увесь час жыць ёю. Шахавец.

2. Р мн. ‑повак. Гатовы выраб ці дэталь, зробленыя пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Працэнт выпуску штамповак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адту́пваць

‘праходзіць пэўны час або пэўную адлегласць (кіламетр); танцаваць, скакаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адту́пваю адту́пваем
2-я ас. адту́пваеш адту́пваеце
3-я ас. адту́пвае адту́пваюць
Прошлы час
м. адту́пваў адту́пвалі
ж. адту́пвала
н. адту́пвала
Загадны лад
2-я ас. адту́пвай адту́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адту́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адчасава́ць

‘адкласці ў часе, адтэрмінаваць што-небудзь; правесці дзе-небудзь пэўны час

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адчасу́ю адчасу́ем
2-я ас. адчасу́еш адчасу́еце
3-я ас. адчасу́е адчасу́юць
Прошлы час
м. адчасава́ў адчасава́лі
ж. адчасава́ла
н. адчасава́ла
Загадны лад
2-я ас. адчасу́й адчасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адчасава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́шлындаць

‘абысці што-небудзь (мясціны); правесці ў бадзянні пэўны час

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́шлындаю вы́шлындаем
2-я ас. вы́шлындаеш вы́шлындаеце
3-я ас. вы́шлындае вы́шлындаюць
Прошлы час
м. вы́шлындаў вы́шлындалі
ж. вы́шлындала
н. вы́шлындала
Загадны лад
2-я ас. вы́шлындай вы́шлындайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́шлындаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дачасава́ць

‘дачакацца каго-небудзь, чаго-небудзь; правесці час у чаканні’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дачасу́ю дачасу́ем
2-я ас. дачасу́еш дачасу́еце
3-я ас. дачасу́е дачасу́юць
Прошлы час
м. дачасава́ў дачасава́лі
ж. дачасава́ла
н. дачасава́ла
Загадны лад
2-я ас. дачасу́й дачасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дачасава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

патра́фіць

‘зрабіць што-небудзь у час і ўдала; дагаджаць каму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. патра́флю патра́фім
2-я ас. патра́фіш патра́фіце
3-я ас. патра́фіць патра́фяць
Прошлы час
м. патра́фіў патра́філі
ж. патра́філа
н. патра́філа
Загадны лад
2-я ас. патра́ф патра́фце
Дзеепрыслоўе
прош. час патра́фіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перамахлява́ць

‘ашукаць усіх, многіх; правесці пэўны час, займаючыся махлярствам; скончыць махляваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перамахлю́ю перамахлю́ем
2-я ас. перамахлю́еш перамахлю́еце
3-я ас. перамахлю́е перамахлю́юць
Прошлы час
м. перамахлява́ў перамахлява́лі
ж. перамахлява́ла
н. перамахлява́ла
Загадны лад
2-я ас. перамахлю́й перамахлю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перамахлява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)