разве́сісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырока раскінутыя і навіслыя галіны (пра дрэва, куст). Вочы мне заступіла бяроза, развесістая, зялёная, жывая. Пташнікаў. Мікіта Мінавіч ляжаў пад развесістым кустом. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́сціся, страсецца; пр. стрэслася; зак.

Разм. Здарыцца, адбыцца. А .. [сяляне] ж цяпер самі — улада. Толькі адкрый ім вочы, каб паверылі ў сябе, каб зразумелі, што стрэслася ў свеце. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэ́з, ‑а, м.

Абл. Абрэз (у 1 знач.). Папаўся, браце Міхась, не дасталі твайго сэрца ні кулі варожыя, ні ўрэзы бандыцкія, а завалодалі табой.. дзявочыя вочы чорныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжа́рны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Вельмі цяжкі. Астаўся ззаду шлях блукання, Цяжарны шлях пакут, туляння. Колас. Адкуль навісла над .. [Зосяю] гэта цяжарная ўдушлівая духата, засмуціўшы яе вочы, здавіўшы сэрца? Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ. (pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав. čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іскры́цца, іскрыцца; незак.

Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі. Пад месячным святлом іскрыўся іней. Чарнышэвіч. Возера іскрыцца і зіхаціць на сонцы. В. Вольскі. // перан. Ззяць, блішчаць пад уплывам якіх‑н. пачуццяў (пра вочы, позірк). Вочы юнакоў і дзяўчат гарэлі, іскрыліся. Лынькоў. // перан. Ярка праяўляцца. У вачах .. [Сярожкі і Ленкі] не іскрылася весялосць і дзіцячая жартаўлівасць. Шамякін. Збан глядзеў кабеце ўслед з-пад калматых чорных броваў, і ў вачах яго іскрылася халодная, злая ўсмешка. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стулі́ць, стулю, стуліш, стуліць; зак., што.

1. Шчыльна сціснуць, заплюшчыць (пра губы, вочы і пад.). — Папала мне з-за цябе, таварыш Сучок, — сказаў Журавінка і губы стуліў. Лобан. Сінічкін стуліў вочы, нібы хочучы падрамаць, і тут перад вачыма раскінулася пясчанае поле, а на ім — лён, неабдымныя прасторы лёну, а пасля — бульба, кармавая морква, буракі. Пестрак.

2. Звесці, злучыць разам. Сафрон стуліў гармонік, ён раўнуў усімі галасамі апошні раз і сціх! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небро́ский (о внешнем виде) які́ (што) не кі́даецца ў во́чы; невыра́зны; (незаметный) непрыме́тны, разг. непрыкме́тны; (неяркий) няя́ркі; (нерезкий) нярэ́зкі;

небро́ская вне́шность невыра́зная (непрыме́тная) зне́шнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

исходи́тьIII несов.

1. захо́дзіцца; (кровью) сплыва́ць крывёй; (слезами) заліва́цца слязьмі́, прапла́кваць во́чы;

исходи́ть кри́ком захо́дзіцца (ад кры́ку);

2. (истекать — о времени) прахо́дзіць, міна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогляде́ть сов., разг.

1. прагле́дзець;

прогляде́ть статьи́ прагле́дзець арты́кулы;

2. (не заметить) праглядзе́ць, недагле́дзець;

прогляде́ть опеча́тку праглядзе́ць (недагле́дзець) памы́лку дру́ку;

прогляде́ть глаза́ прагле́дзець во́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)